2009-06-01 13:55:47

Сьвята Сасланьня Сьвятога Духа ў Ватыкане



У нядзелю 31-га мая Папа Бэнэдыкт 16 перад поўднем адслужыў у Ватыканскай Базыліцы Сьвятога Пятра Сьвятую Імшу з нагоды сьвята Пяцідзесятніцы. У часе казаньня сказаў, што Касьцёл патрабуе згоды, еднасьці ў малітве ды духоўнае аскезы. Яны ўзмацоўваюць духа і робяць веруючых здольнымі да адважнага жыцьця ў любові. “Каб Пяцідзесятніца паўтаралася ў нашых часах трэба большага нашага засяроджаньня на малітве, чым на вогкавых дзеяньнях”- заўважыў Папа. Затым спаслаўся да біблійных вобразаў віхуры і агня, што спалучаныя з Сасланьнем Сьвятога Духа: “Чым для біялагічнага жыцьця ёсьць паветра, тым ёсьць Дух Сьвяты для ўнутранага жыцьця”.- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Зазначыў, што так як мы клапоцімся пра натуральнае асяроддзе, таксама мы павінны клапаціцца пра сфэру духа. Тымчасам здаецца, што без большых цяжкасьцяў мы прызвычаіліся да таго, што атручвае розумы і сэрцы, як напрыклад да вобразаў, якія робяць відовішча з раскошы; да насільля або пагарды да мужчын і жанчын; здаецца, што да гэтага ўсяго чалавек лёгка прызвычайваецца,- гаварыў Сьвяцейшы Айцец. Гаворыцца, што гэта таксама свабода, не прызнаючы, што гэта ўсё засьмечвае, атручвае духа, асабліва маладых пакаленьняў і вядзе да ўмоўнага паняцьця самой свабоды. Метафара гвалтоўнае віхуры ў часе Пяцідзесятгніцы ўсьведамляе нам, як каштоўнаю рэччу ёсьць духаньне чыстым паветрам: як лёгкімі- гэтым фізычным, так і сэрцам- гэтым духоўным, здаровым паветрам духа, якім ёсьць любоў”.
На заканчэньне Папа падкрэсьліў, як сёньняшні чалавек часта ставіць самога сябе на месцы Бога. Прызнаючы, што ёсьць незалежным і свабодным, сягае па энэргію сусьвету, якая ў ягоных руках круціцца супраць чалавецтва. Перад такімі стаўленьнямі павінна нас перасьцерагаць памяць аб трагэдыях Гірасімы і Нагасакі. Тымчасам чыстым агнём, які аднаўляе аблічча зямлі ёсьць менавіта агонь любові, які зыйшоў на Апосталаў у Вячэрніку. Толькі ён перамагае страх, натоўнівае даверам і надзеяю”- завершыў сваё казаньне Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.