У суботу 30-га мая Папа сустрэўся з дзяцьмі з Папскае Місійнае Працы Дзяцей. Сустрэча
з імі была для Папы нагодаю да ўспамінаў з уласнага дзяціньства. Бэнэдыкт 16 вярнуўся
думкамі да пяць гадоў, якія ён правёў у мясцовасьці Aschau am Inn у гадах 1932-37. Сказаў,
што меў там пачаткова пэўныя цяжкасьці ў наладжаньні прыязьні з равесьнікамі, якія
паслугоўваліся (гаварылі) нязнаным яму дыялектам. Прызнаў, што даходзіла нават да
сварак. “Яны былі непазбежнымі, важным было аднак прымірэньне, каб у сэрцы не пакінуць
горычы”. Папа далей падкрэсьліў, што вялікаю дапамогаю ў міжчалавечых адносінах быў
факт, што ўсе былі католікамі. Усе разам чыталі Сьвятое Пісаньне і навучаліся рэлігіі.
Там будучы Папа першы раз прыступіў да споведзі і Сьвятога Прычасьця. Быў таксама
міністрантам і мусіў вучыцца напамяць лацінскіх тэкстаў. Падкрэсьліў, што “мы не
былі сьвятымі, але была гэта цудоўная супольнасьць”. Хаця не быў у гэтай мясцовасьці
ад 1937-га году, мае там надалей многа прыяцеляў”. Маладыя госьці запыталі таксама
Бэнэдыкта 16 ці думаў у дзяціньстве, што калісьці стане Папам Рытскім. “Ніколі мне
гэта не прыйшло да галавы”- адказаў Сьвяцейшы Айцец, дадаючы, што быў дзіцём “наіўным”.
Папам у тых часах быў Пій ХІ, які здаваўся належаў “да іншага сьвету, іншай рэчаіснасьці”.
“Я маю надалей цяжкасьці зразумець, чаму Госпад даручыў мне гэты пасад Папы Рымскага.
Я прымірыўся з тым, хаця мне здаецца, што перавышае гэта мае сілы: ведаю, што Госпад
мне дапамагае”- закончыў Бэнэдыкт 16. У сустрэчы прынялі ўдзел дзеці, між іншым,
з Італіі, Харватыі, Францыі, Нямеччыны, Польшчы і Венгрыі.