2009-05-30 10:53:52

У Польшчы прайшоў абавязковы экзамен па беларускай мове


Нядаўна 215 вучняў двух ліцэяў з беларускай мовай навучання ў Бельск-Падляску і Гайнаўцы, а таксама 19 вучняў у Беластоку здавалі іспыт па беларускай мове.
Ён з'яўляецца чацвёртым абавязковым пісьмовым іспытам на атрыманне атэстату ў школах для беларускай нацыянальнай меншасці. На Беласточчыне з пачатку года мовы нацыянальных меншасцяў вывучае 4 тысячы вучняў. З іх 3200 вучняў у 39 навучальных установах вывучаюць беларускую.








All the contents on this site are copyrighted ©.