2009-05-30 10:52:47

Новыя прызначэньні ў Апостальскай Сталіцы


Бэнэдыкт XVI прызначыў арцыбіскупа Клаўдыё Чэллі старшынёю Адміністрацыйнай рады тэлевізійнага цэнтра Ватыкана (CTV), які адначасова з’яўляецца старшынёю Папскай рады па сродках масавай камунікацыі. Старшыню фонда «Дапамога Касцёлу ў патрэбе» кс. Жуакіна Аліендэ Святы Айцец прызначыў членам Папскай рады «Cor Unum».


Ватыканскі тэлевізійны цэнтр быў створаны ў 1983 г. па ініцыятыве Яна Паўла ІІ. Генеральным дырэктарам цэнтра з’яўляецца кс. Фэдэрыко Ламбардзі SI, які адначасова з’яўляецца кіраўніком Прэс-службы Апостальскай Сталіцы і генеральным дырэктарам Ватыканскага радыё.


Асноўная мэта CTV — збор дакументацыі, якая датычыць дзейнасці Святога Айца і Апостальскай Сталіцы. Штогод тэлевізійны цэнтр забяспечвае трансляцыю каля 130 перадач непасрэдна з Ватыкана (малітва «Анёл Панскі», агульныя аўдыенцыі і інш.). У архіве CTV знаходзіцца каля 10 тысяч касет з запісамі трансляцый, якія адбываліся на працягу ўсяго Пантыфікату Яна Паўла ІІ.


Папская рада «Cor Unum» была створана 15 ліпеня 1971 г. па ініцыятыве папы Паўла VI. Яна прадстаўляе клопат Касцёла пра абяздоленых і з’яўляецца папскім выканаўчым органам у выпадку неабходнасці аказання дапамогі ахвярам стыхійных або іншых бедстваў.


Паводле Catholic.by







All the contents on this site are copyrighted ©.