2009-05-29 15:44:46

Папа Бэнэдыкт 16 аб заданьнях Касьцёла на ніве адукацыі і міласэрнасьці


Сьвяцейшы Аццец крануў гэтыя пытаньні ў часе сустрэчы з удзельнікамі Пленарнае Сэсіі Эпіскапату Італіі. Уздымаючы галоўную тэму прац іхняга пасяджэньня якім была адукацыя, Папа прыпомніў значэньне выхаваўчае праграмы, што прытрымліваецца пасьлядоўнае ды цэласнае візіі чалавека. Гэта ж можа вынікаць толькі з дасканалага ажыцьцяўляньня чалавечнасьці, якая зьдзейсьнілася ў Хрысьве.
Сьвяцейшы Айцец указаў, што трэба выхавацеляў, якія цешацца аўтарытэтам і даверам. Як падкрэсьліў, сапраўдны выхавацель ангажуецца поўнасьцю, спалучаючы ў вядзень адукацыі свой аўтарытэт ды асабісты прыклад. У сувязі з пачаткам Году Сьвятарства Бэнэдыкт 16 зьвярнуў увагу на месца, якое ў паслузе сьвятароў мае выхаваўчая праца. Спаслаўся апрача таго да сусьветнага эканамічнага крызісу ды адпаведных ініцыятываў уздыманых Італьянскім Касьцёлам з гэтае прычыны.
“Міма ўзьнятых на розных плоскасьцях сродкаў, грамадзкія вынікі крызісу надалей адчуваюцца і гэта сур”ёзна, асабліва калі справа ідзе пра найслабейшыя слаі грамадзтва ды сям”і.”—сказаў Папа. Далей выказаў прызнаньне і падтрымку ініцыяіывам фонду салідарнасьці пад назовам: “Пазыка надзеі”. 31-га мая адбудзецца ў Італіі збор грашэй, што будзе станавіць аснову гэтага фонду. Бэнэдыкт 16 заўважыў, што гэта новы выклік да ахвярнасьці далучаецца да шматлікіх ініцыятываў ужо ўзьнятых у многіх дыяцэзыях, ды спасылаецца да калекты, якую вёў Апостал Павал для Касьлёла ў Ерусаліме. “Гэтае дзеяньне ёсьць вымоўным сьведчаньнем узаемнага нясеньня цяжараў. У хвілінах цяжкасьцяў, якія намечваюць асабліва ў тых, што страцілі працу, стаецца гэта сапраўдным актам культу, што нарадзіўся з любові, якую Дух Уваскрослага ўзбуджае ў сэрцах веруючых. Ёсьць выразным абвяшчаньнем унутранага наверненьня, якое спараджае Эвангэльле ды кранаючым праяўленьнем касьцельнае еднасьці”- падкрэсьліў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.