2009-05-27 14:30:30

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 27-га мая


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У часе сёньняшняе аўдыенцыі Сьвяцейшы Айцец працягваў свой цыкл пра Айцоў Царквы. Гаварыў пра Сьвятога Тодара Студыта
RealAudioMP3
Сьвяты Тодар Студыт нарадзіўся ў 759-м годзе ў заможнай сям”і з Канстантынопаля. У возрасьце 22-х гадоў уступіў у манастыр Сэкудыён, якім кіраваў ягоны дзяцька Платон. Некалькі гадоў пасьля сьвятарскіх сьвядчынаў стаў абатам. З прычыны свайго непрымірымага стаўленьня ў справе разводу Імпэратара Канстантына 6-га разам са сваімі братамі быў прыгавораны на выгнаньне. Пасьля некалькіх гадоў знаходжаньня ў Тэссалёніках- сказаў Папа ў часе сёньняшяе аўдыенцыі- на запросіны Імпэратрацы Ірэны пасяліўся ў манастыры, які заснаваў консуль Студыёс. Адсюль званьне “студыты”, якімі акрэсьлівана Тодара і яго падуладных.
Рэформа законнага жыцьця, якую ён правёў; ясна акрэсьлена рэгула і перасьцераганьне герархічнае годнасьці ў манастыры; ясныя вымогі ў пытаньні законнага ўбоства; зьберажэньне раўнавагі паміж малітваю а аскезаю ды абавязкам працы зрабілі, што манастыр разросься. Лік манахаў дасягнуў 1000 асоб, калі ў іншых манастырах было іх 30-40 чалавек. Праца Студытаў сталася важным імпульсам для разьвіцьця візантыйскае культуры- падкрэсьліў Бэнэдыкт 16. Сталі вядомымі як выдатныя каліграфы, жыцьцяпісцы, паэты, выхаваўцы моладзі, настаўнікі, бібліятэкары. Нічога дзіўнага, што манастыр Тодара ўзьдзейнічаў на іншыя манашыя цэнтры. Ягоны стыль жыцьця пераняла супольнасьць манахаў з гары Атос, законы паўднёвай Італіі і Русі. Аўтарытэт Тодара быў так вялікі, што на працягу стагоддзяў захапляў людзей, якія былі адданыя законнаму жыцьцю. Ягоная прававернасьць і супраціў Патрыярху Нікіфару І падвергнула яго на бічаваньне, ўвязьненьне ды чарговае сасланьне. Памёр на выгнаньні 11-га лістапада 826-га году.
Пакінуў па сабе багатую літаратурную спадчыну- сказаў на заканчэньне сваёй катахэзы Папа. Варта пералічыць некаторыя з іх: малы і вялікі катэхізіс, шматлікія казаньні, літургічныя мовы, пакутны кодэкс, паэтычныя творы. Сьвяты Тодар астаецца нам прыкладам таго як вельмі трэба цаніць сабе законнасьць і радыкалізм духоўнага жыцьця.

На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.