Рым. Пасля 78 гадоў свайго існавання Радыё Ватыкана пачне ўключаць у свае праграмы
рэкламу.
Першаю станецца буйнейшая энергетычная кампанія Італіі "Энель". На прэзентацыі правекта
ў нашым будынку Радыё расказалі пра гэтую, у нейкім сэнсе гістарычную, перамену Генеральны
дырэктар Тэле-радыё Ватыкана айцец Федэріко Ламбардзі і прэзідэнт "Энель" спадар
Пьетро Гнудзі. Нацыянальная энергакампанія інвестуе на рэкламу праз Радыё Ватыкана
дзясяткі тысяч еўра для рэкламы на розных мовах. Рашэнне аб уключэнні рэкламы
ў перадачы СМІ Святога Пасаду была прынятая ў кантэксце вялікіх пераменаў па цэлым
свеце. Найперш, хуткія рэкламныя ўстаўкі будуць транслявацца на Італію і Еўрасаюз,
а праз інтэрнетаўскую старонку - і на розныя краіны . Прыгадаем, што Радыё Ватыкана
вяшчае на 43 мовах свету.