2009-05-26 11:57:11

Рым. Італьянскія СМІ перадрукоўваюць інтэрв'ю, якое даў Патрыярх Маскоўскі і усяе Русі Кірыл газеце "Известия" з нагоды 100-а дзён з моманту інтранізацыі.


Журналіст папрасіў Патрыярха зрабіць некаторыя падрахункі. "Праваслаўе застаецца нормай культурнай ідэнтычнасці,..бо 80 працэнтаў расіянаў лічаць сябе праваслаўнымі. Пры тым, што увацаркоўлена 10-12 працэнтаў(тыя, што рэгулярна спаведуецца і прычашчаецца)...Успрыняўшы праваслаўе як культурную традыцыю, важна зразумець і прыняць яе духоўна-маральныя асновы. Да гэтых "культурна"- праваслаўных і звернута сёння ў першую чаргу місія Царквы",- сцвярджае патрыярх Маскоўскі.-"Разам з суб'ектыўным, ёсць і нейкія асаблівасці сённяшняга царкоўнага жыцця, якія патрабуюць увагі, а магчыма й пераменаў....мы павінны агучваць вечныя праўды у адпаведнасці з сённяшнім днём, адкрываючы прысутнасць Хрыста ў сучасным жыцці...Змены могуць адбыцца - і адбываюцца ў частцы адміністратыўнага кіравання, формаў і метадаў прапаведвання, спосабаў місіянарскага паслугоўвання...Новыя адказныя функцыі атрымаў Аддзел знешніх царкоўных сувязей - візітная картка Рускага Праваслаўя ў міжцаркоўных, міжрэлігійных і міжнародных адносінах...Царква павінна жыць патрэбамі свайго народа, уносячы духоўна-маральнае вымярэнне ў розныя сферы грамадскага жыцця!"- падкрэсліў Патрыярх Кірыл.-"У сучасным інфармацыйным грамадстве мы павінны навучыцца казаць зразумела і даступна, не страчваючы пры гэтым важных сэнсаў і адценняў...сторана новая сынадальная структура - Інфармацыйны аддзел..мы не павінны ствараць сабе ўтульны пакойчык выратавальнага "гета", але забавязаны ісці да людзей, уваходзіць у іхнае жыццё - прапаведваннем, справай, любоўю...Гісторыя расійскіх новамучанікаў - пераканаўчае сведчанне аб сіле і праўдзе Царквы...Пасля разбурэння ідэалогій 20 стагоддзя -фашызма. камунізма і лібералізма - людзі, у тым ліку і палітыкі сталі больш уважліва ставіцца да тых каштоўнасцей, адмова ад якіх прывяла свет да эпохі сусветных войнаў і крывавых грамадзянскіх канфліктаў. А гэтыя каштоўнасці - хрысціянскія." І завяршаюць публікацыі італьянскія газеты такой цытатай з Патрыярха Кірыла:"Царква працягвае выконваць свой галоўны абавязак: - аб'яўляць Эвангелле і скіроўваць людзей да Хрыста".







All the contents on this site are copyrighted ©.