2009-05-26 11:55:09

Папа Бэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі Лаўрэатку Нобелеўскай Прэміі прафэсарку Рыту Леві Монтальчыні. У Італіі 22-га красавіка, сёлета, сьвяткавалi сотую гадавіну з дня нараджэньня пажыццёвай сенатаркі.


Ад 1974-га году спадарыня Монтальчыні ёсьць членам Папскае Акадэміі Навук.
Рыта Леві Монтальчыні нарадзілася ў 1909-м годзе ў Турыне. Пачала навукувую працу на аддзяленьні мэдыцыны тамашняга унівэрсытэту. Як гэбрэйка не магла аднак яе працягваць на італьянкіх унівэрсытэтах з огляду на расісцкія законы, якія былі ўведзеныя фашыстамі ў 1938-м годзе , дык была прымушана да эміграцыі. Пасьля вайны вяла навуковыя дасьледаваньні як у Італіі, так і ў ЗША. За адкрыцьці аб істотным значэньні для зразуменьня мэханізмаў, якія рэгулююць узрост клетак ды органаў як жывёлаў так і людзей, атрымала ў 1986-м годзе Нобелеўскую Прэмію па мэдыцыне супольна з Когэнам. Міма пажылага веку, прафэсар Леві Монтальчыні прыймае актыўны удзел у публічным жыцьці, ў гэтым таксама і ў палітычным. У 2001-м годзе Прэзыдэнт Італіі Карло Адзэлі Чампі залічыў яе да групы пажыцьцёвых сэнатараў.








All the contents on this site are copyrighted ©.