2009-05-25 13:35:09

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" ў Кассына


Аб міры як аб дары Бога, які патрабуе ад чалавека ўнутранага аднаўленьня, гаварыў Бэнэдыкт 16 на заканчэньне Літургіі ў Кассыно. У разва-жаньні папяралджючым марыйную малітву вялікоднага пэрыяду Папа спаслаўся да эпіграфу PAX, які знаходзіцца над уваходам да бэнэдыктынскіх манастыроў. Гэта знак законнае супольнасьці, каб жыць поўнасьцю мірам як пасхальным дарам Бога.
“Як вы ведаеце- сказаў Сьвяцейшы Айцец- ў часе майго нядаўняга падарожжа да Сьвятой Зямлі я стаў паломнікам міру, а сёньня на гэтай зямлі намечанай бэнэдыктынскаю харызмаю, маю нагоду яшчэ раз падкрэсьліць, што мір ў першую чаргу ёсьць дарам Бога, значыць яго сіла ляжыць ў малітве”. Гэты дар аднак быў даручаны чалавечаму заангажаваньню. Энэргію патрэбную да яе ажыцьцяўленьня можна чэрпаць з малітвы. Дзеля гэтага асноўнаю рэччу ёсьць паломніцтва жыцьця малітвы для запэўненьня грамадзкага поступу ў міры. Гісторыя манастыцызму навучае нас, што разьвіцьцё цывілізацыі ёсьць папярэджанае ўслухоўваньнем ў Слова Божае, мабілізуючы веруючых да асабістага і калектыўнага намаганьня, якім ёсьць змаганьне з усялякім эгаізмам ці несправядлівасьцю. Толькі навучыўшыся, дзякуючы ласцы Хрыста, змагацца і перамагаць зло ў сябе самых і ў адносінах з іншымі, мы можам стаць сапраўднымі будаўнікамі міру і поступу цывілізацыі”,- сказаў Папа. Затым прыпомніў вернікам, што 24-га мая прыпадаў Дзень Малітваў за Касьцёл у Кітаі. Гэта ўжо другі раз з волі Бэнэдыкта 16 ушаноўваецца ён у Касьцёле ва ўспамін Найсьвятой Дзевы Марыі Дапаможніцы Верных, якую ўшаноўваюць з вялікаю пабожнасьцю ў марыйным санктуарыі Шэшан у Шангай. “Хай нашая супольная малітва выпрасіць Касьцёлу Кітая шчодрыя дары Сьвятога Духа, каб адзінства хрысьціян, каталіцкасьць і паўсюднасьць Касьцёла сталіся больш глыбокімі і больш бачнымі”- сказаў Сьвяцейшы Айцец.


Пасьля заканчэньня Літургіі ў Кассіно Бэнэдыкт 16 адправіўся да манастыра, які знахолзіцца на Монтэ Кассіно. Па дарозе затрымаўся ў Доме Міласэрнасьці: новым цэнтры дапамогі патрабуючым, які ён пасьвяціў.








All the contents on this site are copyrighted ©.