2009-05-22 14:04:57

Ватыкан. У другі раз 24 мая каталіцкая Царква праводзіць Дзень малітвы за касцёл Кітая.


Запачаткавана гэтая ініцыятыва на прапанову Папы Бенедыкта 16 у ягоным Лісце да кітайскіх католікаў у 2007 годзе. Кітайскія хрысціяне ўспрынялі яго з вялікім натхненнем. Як сцвярджае місіянар. які добра ведае краіну, айцец Джанкарло Поліці, кітайскі Касцёл , нягледзячы на ўсу цяжкасці, перажывае перыяд плёну і пашырэння. Дык асабліва важна зараз усім выказаць салідарнасць універсальнае Царквы да братоў па веры.
У Рыме і асабліва ў Неапалі пройдуць вялікія літургічныя святы, пырсвечаныя кітайскім вернікам. Арцыбіскуп Крешэнцыё Сэпе адслужыць святую Імшу ў катэдры Неапаля ў прысутнасці соцень кітайскіх эмігрантаў, якіх шмат у Італіі. А нядаўна Кітай таксама быў у цэнтры ўвагі італьянскіх і кітайскіх католікаў у сувязі з адзначэннем вялікага эвангелізатара Кітая з 16 стагоддзя, італьянскага айца-езуіта Матэо Річчі. Ён памёр у Пякіне у 1610 годзе, амаль усё жыццё праведшы на Азіяцкім кантыненце. Гэты палаючы Хрыстоваю іскраю місіянар навучаў, што. каб данесці Эвангельскае Дабравешчанне, неабходна засвоіць лад думак іншага народу, яго стыль жыцця. Толькі так адкрываюцца ўляхі да паразумення і наступнага перадавання таямніцы. І гэткае навучанне айца Матэо Річчі. які прынёс таксама еўрапейскую асвету, картаграфію, іншыя навукі - застаецца актуальным заўсёды. Як сцвярджае сучасны італьянскі святар-місіянар у Азіі Джанкарло Поліці, па слядах вялікага старажытнага настаўніка -"Каб асягнуць сэрца чалавека, неабходна мець пачуццё павагі да яго і інтуіцыю."







All the contents on this site are copyrighted ©.