2009-05-21 14:11:32

У Ярданіі прайшоў калоквіум па міжрэлігійным дыялогу, адразу пасля Апостальскага візіту. Прыцы дэлегацый, у ліку якіх ёсць і ватыканская, завершацца сумесным Камунікатам


"Рэлігіі і цывілізаваныя грамадствы" - такая назва сустрэчы, якую арганізавалі сумесна Каралеўскі ярданскі інстутут рэлігійных даследванняў і Папская рада па міжрэлігійным дыялогу. Яе Прэзідэнт Жан Луі Таран узначальвае тэматычныя сэкцыі. Гісторыя і юрыдычна-філасофскі дыялог, сучаснасць і праблемы паразумення стаюцца асноўнымі ў абмеркаванні абедзвюх дэлегацый. На заканчэнне працаў возьме слова таксама прынц Ярданіі Эль Хасан бін Талаль.
У выдадзеным камунікаце на заканчэньне сустрэчы пералічана пяць найважнейшых пытаньняў, якія абмеркавана. Першае з іх тычыцца грамадзкае супольнасьці як прасторы абмену дасьведчаньнямі і поглядамі ў аднясеньні да супольнага дабра. Падкрэсьлена яе значэньне для цэласнага разьвіцьця паасобных асоб і цэлых калектываў, асабліва калі справа ідзе пра грамадзкую свабоду. Падкрэсьлена патрэбу выхаваньня маладых пакаленьняў да ўзаемнае пашаны ды культуры дыялогу і мірнага суіснаваньня. Важную ролю адыгрывае тут дэмакратыя і пашана правоў чалавека, асабліва ў прыпадку этнічнай, культурнай і рэлігійнай разнароднасьці, якія характэрныя дадзенаму грамадзтву. Удзельнікі амманскай канфэрэнцыі падкрэсьлілі ролю рэлігіі ў грамадзкіх стаўленьнях, якія прычыняюцца да супольнага дабра. Гэта сама тычыцца інтэграцыі грамадзтва і будаваньня яго палітычнага выяўленьня ў дзяржаве, якая абапёртая на аснове дапаможнасьці. Вырашана, што наступная каталіцка-мусульманская канфэрэнцыя адбудзецца праз два гады ў Рыме.








All the contents on this site are copyrighted ©.