2009-05-21 14:12:11

Масква- Рым: упершыню ў гісторыі рускага праваслаўя ў Троіцка-Сергіевай лаўры ствараецца ікона Вялікамучаніцы Кацярыны. 24 мая адбудзецца ў Рыме асвячанне храма святой Каяцярыны..


Упрыгожанне яго вядуць мастакі - выкладчыкі і выпускнікі Маскоўскай духоўнай Акадэміі. Яны ж прыбудуць у Папскі горад для фрэскавых роспісаў сцен і купала новай Рускай Праваслаўнай царквы ў вечным горадзе. "Мы разумелі ўсю адказнасць,..бо ў Рыме знаходзяцца помнікі праваслаўнага мастацтва, якія ёсць класікай хрысціянства",- сказаў кіраўнік іканапіснай школы Маскоўскай духоўнай Акадэміі ігумен Лука. Праца над абразамі для рымскай царквы ідзе ўжо год - старажытныя спосабы стварэння іконы не церпяць мітусьні. Высокае мастацтва сергіевапасадскіх майстроў у Рыме вядомае і ацэненае. У старой праваслаўнай царкве Рыма, якая дзейнічае дагэтуль у пакінутым у спадчыну рускай арыстакраткай будынку блізка цэнтральнага вакзалу ад 19 стагоддзя, ёсць 4 старажытныя іконы, прывезеныя з Троіца-Сергіевай лаўры у 1893 годзе.







All the contents on this site are copyrighted ©.