2009-05-21 14:10:29

Львоў: экумэнічная сустрэча над супольнаю датаю сьвяткаваньня Пасхі



Устанаўленьне ўсімі хрысьціянамі супольнай даты Пасхі быў прысьвечаны міжнародны экумэнічны сэмінар, які адбыўся на Грэка-каталіцкім унівэрсытэце ўЛьвове. У выдадзеным камунікаце гаворыцца, што пунктам прац было экумэнічнае ўстанаўленьне супольнае даты найважнейшага хрысьціянскага сьвята. Працы адносна гэтага ўжо пачаліся ў 1977-м годзе ў Алеппо, Сырыя. У львоўскай сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі Сусьветнае Рады Цэркваў, хрысьціянскіх веравызнаньняў, што дзейнічаюць на Украіне ( ў гэтым усе тры Праваслаўныя Цэрквы) ды таксама прадстаўнікі Папскае Рады да спраў Падтрымліваньня Адзінства Хрысьціян. Старшыня гэтае Рады накіраваў да ўдзельнікаў сустрэчы пасланьне. Кардынал Вальтэр Каспэр акрэсьліў ў сваім пасланьні прапановы, што былі высунутыя ў Алеппо, як адны з найбольш цікавых.
У Алеппо прызнана, што дату Вялікадня трэба вызначаць супольна згодна з устанаўленьнямі Першага Паўсюднага Нікейскага Сабору 325- году. Паводле іх хрысьціянская Пасха мае прыпадаць ў першую нядзелю пасьля вяснавой поўні месяца. Трэба гэта падлічваць з прымяненьнем мадэрных прыладаў і паводле мерыдыяна, які праходзіць праз Ерусалім. На цяперашняй сустрэчы у Львове сьцверджана аднак, што праблемаю для хрысьціян розных веравызнаньняў не ёсьць самыя падлікі, але недахоп даверу, які спрычынены падзеламі, што трываюць ад стагоддзяў. Дзеля гэтага трэба дзейнічаць ў карысьць ўзаемнага зразуменьня і прымірэньня. Сьвяткаваньне Вялікадня гэтага самага дня было б выяўленьнем эвангэльскага сьведчаньня адносна сьвету- чытаем у каменікаце. Далей прыпомнена, што ў найбліжэйшых двух гадаў ( 2010 і 2011) гэтыя даты ў Юліянскім і Грэгарыянскіх календарах выняткова сыходзяцца. Падкрэсьлена, што было б вельмі добра, каб ад гэтага часу перастала быць гэта выняткам, але сталася рэгулаю.








All the contents on this site are copyrighted ©.