2009-05-20 14:29:13

Baтыкан. Яшчэ адна магчымасць звярнуцца да Папы Бенедыкта 16 з'явілася ў Інтэрнеце. Гэта мікра-партал ( www-pope2you.net). Звернута ініцыятыва да моладзі.


Як патлумачыў на прэзентацыі прэзідэнт Папскай Рады па сацыяльных камунікацыях монсіньёр Клаўдзіо Марія Челі, новая магчымасць найхутчэйшага кантакту маладых людзей свету з Папам Бенедыктам 16 дазволіць лепш падрыхтавацца да Сусветнага царкоўнага дня СМІ. Стваральнікі новай сеткі імкнуцца даць магчымасць для беспасрэднага дыялогу з Папам. Уключана таксама ягонае персанальнае пажаданне унесці тым ўклад у агульную задачу масс-медыя, якую Папа вызначыў наступнымі характарыстыкамі: "спрыяць культуры павагі, дыялогу, сяброўства". Супрацоўнікі Дэкастэрыя лічаць, што новы партал дазваляе пераадольваць межы падзелаў і вытлумачваць непаразуменні. Цяпер усё залежыць ад другога боку - саміх юнакоў і дзяўчат, католікаў і не.







All the contents on this site are copyrighted ©.