2009-05-19 14:43:23

Канфэрэнцыя "Эўропа: новае суседства-- 2009" ў Вільні


Канферэнцыя ў Вільні “Еўропа: новае суседства – 2009” сабрала больш за 100 маладых навукоўцаў з усёй Беларусі. Арганізатарам мерапрыемства выступіў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт.


16-17 траўня Вільня стала пляцоўкай для абмеркавання сучасных пытанняў палітыкі, права і культуры ў еўрапейскім вымярэнні. На штогадовую навуковую канферэнцыю ў Еўрапейскі гуманітарны універсітэт з’ехаліся студэнты і аспіранты з розных вышэйшых навучальных установаў Беларусі.


Вітаючы прысутных, рэктар ЕГУ Анатоль Міхайлаў падкрэсліў, што канферэнцыя заклікана аб’яднаць маладых беларускіх інтэлектуалаў у асэнсаванні сувязяў паміж Беларуссю і Еўропай.


- Каму як не ЕГУ праводзіць такую канферэнцыю, паколькі па-ранейшаму прыналежнасць Беларусі да Еўропы з’яўляецца прадметам вострых дыскусій. Для ЕГУ важна забяспечыць інтэлектуальную прысутнасць Беларусі ў Еўропе. Гэта вельмі важна, таму што Беларусь – гэта еўрапейская краіна па сваёй мінуўшчыне, па геаграфічным размяшчэнні, але яна, па сутнасці, не прысутнічае ў інтэлектуальным вымярэнні еўрапейскай культуры.












All the contents on this site are copyrighted ©.