2009-05-19 14:43:48

Вена. Біскуп Лінца монсіньёр Людвіг Шварц - на чале абароны беспрацоўных ў Аўстрыі.


На ягоную ініцыятыву ў нацыянальнай Карітас усталявалі Дзень беспрацоўных. "Мы не забываемся пра ніводнага",- заявіў на прэсканфярэнцыі біскуп. Ён ёсць адказным у Біскупскай Канфярэнцыі Аўстрыі за праблемы мясцовага характару. Дыяцазальная Карітас усталявала спецыяльны Фонд дапамогі людзям, што згубілі працу. Цяпер, падчас жорсткага крызісу, робяцца вялікія высілкі для падтрымання раптоўна ўзросшага шэрагу беспрацоўных. Як лічыць м. Людвіг Шварц, неабходна не забывацца і на праблемы працуючых і сачыць за тым, каб паменьшанне запрплаты было не катастрацічным ды не пагоршваліся ўмовы працы. "Зараз як ніколі раней на грамадстве палягае абавязак правільнага справядлівага размеркавання багацця, створанага ўсім грамдствам",- лічыць біскуп і практычна ажыццяўляе гэты прынцып праз кіраваныя ім структуры. Біскупы Аўстрыі асабліва занепакоеныя тым, каб у гэтыя часы нестабільнасьці не з'явілася процьма ўнутры грамадства, калі, карыстаючы з неразбярыхі, адны ўзбагачваліся, збядняючы другіх. Шчасце і грамадскі супакой можа быць толькі пры агульнападтрыманым дабрабыце - лічаць аўстрыйскія біскупы. Цяпер асабліва яны намагаюцца памагаць моладзі.







All the contents on this site are copyrighted ©.