2009-05-18 14:00:33

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 17-га мая


Галоўнаю тэмаю разважаньняў Папы Бэнэдыкта 16 перад марыйнаю малітваю ў нядзелю 17-га мая, было ягонае Апостальскае Падарожжа ў Сьвятую Зямлю, што закончылася нядаўна.
RealAudioMP3
Гэтая пілігрымка да Сьвятых Месцаў была таксама душпастырскім візытам у мясцовых вернікаў, а таксама місіяю адзінства адносна хрысьціян, дыялогу з гэбрэямі і мусульманамі ды міру адносна народаў, што жывуць у гэтым рэгіёне.
Сьвятая Зямля была названа “пятым Эвангэльлем”, таму, што можам тут убачыць ці больш, дакрануцца да гістарычнай сапраўднасьці, якую Бог ажыцьцявіў разам з людзьмі. Ёсьць знакам любові Бога да свайго народу а таксама знакам свабоды і міру. У нашых часах- працягваў Папа- Сьвятая Зямля стала сімбалям падзелаў і канфлікатаў, якія не маюць канца. Такім чынам Сьвятая Зямля засяроджвае ў сабе працу супольнай дарогі чалавецтва і Бога, з тым, што вынятковае і з тым, што паўсюднае: ад выбару Абрагама і канкрэтнага народу, цераз Прыйсьце, Крыж і Уваскрасеньне Ісуса, аж па пашырэньне ў Касьцёле Плану Збаўленьня на ўсе народы. “Баяцца Бога ды паводзіцца справядліва. Навучыцца таго і так адкрываць сьвет на Божае Каралеўства, што ёсьць мэтаю ўсялякага міжрэлігійнага дыялогу”- дадаў Сьвяцейшы Айцец.
Папа не забыўся таксама і пра іншы чым Сьвятая Зямля ўзгаральны пункт нашага зямнога шару.
RealAudioMP3
“Не магу закончыць гэтай марыйнай малітвы не зьвяртаючыся думкамі да Шры Лянкі ды аб запэўненьні маёй духоўнай блізкасьці ды аб спачуваньні цывільнаму насельніцтву, што знаходзіцца ў раёне ўзброенных сутычак. Справа ідзе пра тысячы дзяцей, жанчын, старэйшых асоб, якім вайна забрала гады жыцьця і адабрала надзею. У сувязі з гэтым яшчэ раз заклікаю абодва бакі канфлікту- сказаў Бэнэдыкт 16- каб аблегчылі эвакуацыю цывільнага насельніцтва. Такім чынам я згаджаюся з голасам Рады Бясьпекі ААН, якая некалькі дзён таму назад, зрабіла заклік пра запэўненьне ім бясьпекі і некранальнасьці. Заклікаю апрача таго,- сказаў Сьвяцейшы Айцец,- гуманітарныя арганізацыі, таксама і каталіцкія, каб зрабілі ўсе намаганьні ў нясеньні харчовай і мэдычнай дапамогі ўцекачам. Даручаю гэтую дарагую краіну мацярынскай апецы Найсьвятой Дзевы з Мадгу, якую любяць і ўшаноўвацю ўсе жыхары Шры Лянкі, ды ўзношу малітвы да Госпада, каб прысьпяшыў надыход дня прымірэньня і міру”.








All the contents on this site are copyrighted ©.