2009-05-16 10:09:59

Папа Бэнэдыкт 16 вярнуўся ў Ватыкан пасьля наведаньня Сьвятой Зямлі. Айцец Лёмбарді: Папа прывёз у Сьвятую Зямлю "пасланьне міру"



“Так як прадказваў перад прыездам, Бэнэдыкт 16 завёз у Сьвятую Зямлю пасланьне міру”,- сказаў для Ватыканскага Радыё айцец Фэдэрыко Лёмбарді. Дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы заўважыў, што Папа “ гаварыў аб міры паміж дзяржавамі, аб міры паміж рэлігіямі, паміж разнастайнымі абрадамі Каталіцкага Касьцёла ды рознымі хрысьціянскімі веравызнаньнямі.”
“Не было гэта аднак выключна падарожжа Папы, які гаварыў да ўсіх. Было гэта падарожжа Папы, які слухаў іншых”- дадаў айцец Лёмбарді. Далей паясьніў, што “Бэнэдыкт 16 ёсьць чалавекам, які вельмі слухае, і гэта з вялікаю ўвагаю. У гэтым падарожжы слухаў выняткова многа. Слухаў палітыкаў з трох розных краін: Ярданіі, Ізраіля ды Палестынскіх Тэрыторыяў. Духоўных кіраўнікоў трох розных рэлігій”.
Дзякуючы гэтаму, дадаў айцец Лёмбарді, Бэнэдыкт 16 пазнаёміўся з “чалавечаю і духоўнаю рэчаіснасьцю Сьвятой Зямлі, значыць з тым, на чым трэба падтрымліваць марш міру”. Адным словам гэта было падарожжа пасланьня ды падарожжа слуханьня,- завершыў дырэктар Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.