2009-05-15 15:10:38

Папа ў Базыліцы Гробу Гасподняга



Пасьля гэтае сустрэчы, Папа наведаў Базыліку Гасподняга Гробу ў Ерусаліме. Вітаючы Яго Сьвятасьць кустод ( хавальнік ) Сьвятой Зямлі выказаў радасьць з прыйсьця да месцаў, дзе “знаходзіцца Кальварыя і Пусты Гроб”. “Да Базылікі Гасподняга Гробу- сказаў ён,- прыбываюць мільёны пілігрымаў, каб “дакрануцца скалы, якая ёсьць знакам абяцаньня жыцьця перамогшага сьмерць”. “Пасланьне пустога гробу ёсьць не толькі разважаньнем над мукамі, але яшчэ больш пасланьнем радасьці і надзеі, якія хрысьцяіне павінны абвяшчаць заўсёды і ўсюды”- сказаў айцец Піцабэльля.
У кароткай прамове арцыбіскуп Тваль, Лацінскі Патрыярх Ерусаліму, падзякаваў Папе за “адвагу і працу паломніцтва да Сьвятой Зямлі, якую непакояць выпрабаваньні. “Маем давер, што Твая пілігрымка ўзмоцніць адзінства супольнасьці ўсіх хрысьціян”,- сказаў ён, ды запэўніў, што ані канфлікты, муры, эміграцыя хрысьціян не зломляць нашай маральнай і поўнай радасьці надзеі”.
Сьвяцейшы Айцец адказаў: “Малюся, каб Касьцёл у Сьвятой Зямлі надалей чэрпаў сілы з пустога Гробу Збавіцеля. Той пусты гроб гаворыць нам аб надзеі, якая ёсьць дарам Духа жыцьця і гаворыць аб надзеі без падману”. “Хай надзея пастаянна нанова ўзьнікае ў сэрцах усіх людзей, што жывуць на гэтай зямлі. Касьцёл у Сьвятой Зямлі, які так часта зазнаваў цёмныя таямніцы Галгофты, заўсёды мусіць быць нястомным абвяшчальнікам пасланьня надзеі, якую сьцвярджае гэты пусты гроб”.
Бэнэдыкт 16 выказаў перакананьне, што “гісторыя не мусіць паўтарацца, што памяць можа быць аздароўленая, што горкія плады ўзаемных абвінавачваньняў і варожасьці могуць быць пераадоленыя ды для насельніцтва Сьвятой Зямлі можа знайсьці будучыню ў справядлівасьці, міры, памыснасьці і ў супрацоўніцтве”.
Роздум над Збаўчымі Таямніцамі мае істотнае значэньне для Касьцёла Сьвятой Зямлі. “Ён пакліканы, каб у гэтым гробе маглі быць пахаваныя неспакоі і страхі, каб узьнікаў штодзённа нанова і надалей ішоў вуліцамі Ерусаліма, Галілеі ды далей, абвяшчаючы перамогу Хрыстовага прабачэньня і абяцаньня новага жыцьця. Як хрысьціяне мы ведаем, што мір, якога гэтая зраненая зямля так вельмі патрабуе, мае імя: Ісус Хрыстос. Складзем ў Ягоныя Рукі ўсе нашыя надзеі на будучыню, таксама як у гадзіне цемры даручыў Ён свой Дух у рукі Айца”,- сказаў Бэнэдыкт 16.
Пасьля Папа ўвайшоў да Капліцы Галгофы. Там прывіталі яго праваслаўныя манахі. Сьвяцейшы Айцец укленчыў перад Скалою Конанія і на некалькі хвілін засяродзіўся ў малітве. Затым, згодна з праваслаўнаю традыцыяю, запаліў сьвечку. Знайшоў хвілінку пагутарыў з манахамі.








All the contents on this site are copyrighted ©.