2009-05-15 15:51:48

Апошнім пунктам пілігрымкі міру ў Святую Зямлю сталася наведанне Папам у Ерусаліме Апостальскай армянскай Царквы.


Катэдра святогя Язэпа (прыгадаем, імя Хросту Папы Ратцынгера) знаходзіцца ў цэнтры армянскага квартала Ерусаліма. Дарэчы, у Святым горадзе членам армянскай грамады належыць трэцяя частка культавых, грамадскіх і прыватных будынкаў і земляў. Ва ўзаемных радасных прывітаннях з 90-гадовым Патрыярхам армянаў Таркомам Манаджьанам Папа прыпомніў добрыя адносіны між Святым Пасадам і армянскімі Цэрквамі, што трываюць 2 тысячы гадоў. "Даверым Святому духу працы Сумеснай Камісіі (па тэалагічным дыялогу), каб прайшлі ў духу ведаў і праўды і ... маглі прынесці багаты плён узрастання адзінства хрысціян і пашырэння Эвангелля, данесенага да усіх людзей нашых часоў"... "Хачу заклікаць вас, - зазначыў далей Бенедыкт 16 у размове з кіраўнікамі армянскай супольнасці, - каб вы заўсёды нанова ажыўлялі свае багатыя традыцыі і трывала ды верна сведчылі Езуса Хрыста і сілу Ягонага Уваскрасення ў гэтым Святым Градзе". Гісторыя знаходжання армянаў у Святой Зямлі вельмі старажытная - яшчэ да перамогі раўнаапостальнага імператара Канстантына Арменія, ахрышчаная вялікім армянскім асветнікам Рыгорам Вялікім, самастойная правінцыя Рыму (301 год), дасылала сваіх сыноў у Ерусалім, Ізраіль і Юдэю, каб бралі на жонак яўрэйскіх жынчын -як крэўных сясцёр Багародзіцы Дзевы Марыі - з мэтаю парадніцца такім чынам з Езусам Хрыстом і мець са Збаўцам чалавецтва крэўную блізкасць. Многія армяне назаўсёды засталіся на гэтых святых землях, дзе ў свет прыйшоў Мессія.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі.Армянска я Апостальская Царква --поўная афіцыйная афіцыйная саманазва — Армянская Праваслаўная і Апостальская Царква; распаўсюджанае, але не выкарыстоўваецца ў самой Царкве назва Армяна-Грыгарыянская Царква) — адна з старажытных хрысьціянскіх цэркваў, што мае шэраг істотных асаблівасьцей, якія адрозьніваюць яе як ад праваслаўя, так і рымскага каталіцызму. Звычайна залічваецца рэлігіязнаўцамі да групы дахалкедонскіх усходніх цэркваў...самая старажытная нацыянальная афіцыйна прызнаваная дзяржавай царква у сьвеце існуюць дзьве незалежныя структуры: з цэнтрам у Эчміадзіне (Арменія) і Кілікійскі каталікосат — Каталікосат Вялікага Дома Кілікійскага з цэнтрам (з 1930) у Анцэліясе( Лібан.)Часам заснаваньня прынята лічыць 301 год — яна была створаная высілкамі сьвяціцеля Рыгора Асьветніка († 335 г.), сын і пераймальнік якога, Арыстакес, быў удзельнікам I Сусьветнага Сабора. У сваёй дагматыцы грунтуецца на пастановах трох першых Сусьветных Сабораў і прытрымваецца хрысталёгіі сьвяціцеля Кірылы Александрыйскага . У IV Сусьветным Саборы ня ўдзельнічала па аб'ектыўных прычынах і пастановаў яго не прыняла. У пэрыяд з 491 па 536 канчаткова адасобілася ад Канстантынопальскага патрыярхата і Сусьветнай Царквы.У цяперашні час налічае 5 епархіяў у межах Армэніі і некалькі іншых у Амэрыцы, Азіі, Эўропе і Аўстраліі.
 







All the contents on this site are copyrighted ©.