Апошні дзень Апостальскага падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 ў Сьвятую Зямлю. Экумэнічная
сустрэча ў Грэка-Праваслаўным Патрыярхаце Ерусаліму
“Хрысьціяне гэтага адзінага і сьвятога Гораду павінны даваць супольнае сьведчаньне
веры ў Хрыста і ў Яго пасланьне любові і прымірэньня”- сказаў Сьвяцейшы Айцец у часе
сёньняшняе экумэнічнае сустрэчы. Прыбылі на яе таксама кіраўнікі і прадстаўнікі
розных Цэркваў, што існуюць і дзейнічаюць на Сьвятой Зямлі. На пачатку сваёй прамовы
Папа падзякаваў за запросіны Патрыярху Тэафілу ІІІ. Прыпомніў, што ў Ерусаліме сустрэліся
таксама Папа Павал 6-ы і Усяленскі Патрыярх Атэнагорас І ды Ян Павал ІІ з тагачасным
Праваслаўным Патрыярхам Ерусаліму Дзёдарам. Далей Пантыфік сказаў, што сядзіба Грэка-праваслаўнага
Патрыярхату знаходзіцца побач Базылікі Сьвятога Гробу і блізка Вячэрніка, дзе ў Дзень
Пяцідзесятніцы “ўсе разам знаходзіліся ў гэтым самым месцы”. Выказаў перакананьне,
што гэтая сустрэча прычыніцца да разьвіцьця тэалагічнага дыялогу між Каталіцкім Касьцёлам
а Праваслаўнымі Цэрквамі, бо паміж абодвума веравызнаньнямі існуе глыбокая духоўная
супольнасьць. Яе знакам быў удзел Патрыярха Канстантынопаля Барталамея І-га ў апошнім
Сынодзе Біскупаў ў Рыме. Гэтага роду экумэнічныя дасьведчаньні даюць яснае сьведчаньне
вузаў паміж адзінствам Касьцёла і яго місіяю. Бэнэдыкт 16 заўважыў, што ўсіх хрысьціянаў
абьядноўвае натхненьне Сьвятога Духа. Дзеля гэтага яны павінны даваць сьведчаньне
аб сваёй веры і абвяшчаць праўду аб Слове, якое сталася Целам. На заканчэньне сваей
прамовы Сьвяцейшы Айцец падзякаваў хрысьціянскім кіраўнікам за іхнюю дзейнасьць ў
Ерусаліме. Падкрэсьліў, што іх найбольшым заданьнем ёсьць “выхаваньне і адукацыя
будучых пакаленьняў на добрых і заангажаваных хрысьціян”. Прыпомніў ім, што душпастыркая
апека над даручанаю ім супольнасьцю мае прыарытэтнае значэньне ды заахвоціў , каб
усе хрысьціяне надалей падтрымліваліся ўзаемна ды супольна перажывалі як цяжкасьці
так і радасьці”.