2009-05-14 16:52:16

РЫМ. У сакрэтных архівах Ватыкана знайшліся дакуманты перыяду 2 Сусветнай вайны, якія цяпер шырока каментуе заходняя прэса. Яны сведчаць, што Папа Пій 12 ў выпадку арышту нацыстамі загадаў, каб ён аўтаматычна лічыўся выйшаўшым у адстаўку. Быў зацверджаны план магчымай эвакуацыі.


Пры неабходнасці ўцёкаў ПІй 12 прасіў лічыць яго не Папам Рымскім, але простым чалавекам на імя Эўженіо Пачеллі(яго імя пры Хросце). Папа рэкамендаваў Рымскай курыі пераехаць з Ватыкану ў бяспечную краіну. Найбольш верагоднай меркавалася нейтральная Партугалія. У эвакуацыі каталіцкія герархі павінны былі выбраць новага Папу ў выгнанні.
Гаворачы пра новыя дакуманты, гісторыкі ўказваюць, што яшчэ некалькі гадоў таму назад у Нямеччыне былі знойдзеныя сведчанні, што кіраўніцтва нацысцкай Германіі распрацоўвала план выкрадання Пія 12. Папа ведаў пра яго і рыхтаваўся, як бачна цяпер. Святар Петер Гумпель знайшоў шмат матэрыялаў з дагэтуль сакрытага жыцця і дзейнасці Пія 12, бо рыхтуе збор для ягонай магчымай беатыфікацыі. Ён прыводзіць такую цытату з дзённікаў Папы :" Калі яны (нацысты) захочуць арыштаваць мяне, ім прыйдзецца выцягаць мяне сілай з Ватыкану." Многія сувярэны і краіны - ЗША, Гішпанія, Партугалія - прапаноўвалі схаваць Папу ў сябе, аднак ён з падзякаў гаварыў, што не пакіне дабраахвотна Святога Пасаду. Ад верасня 1943 года, калі Рым быў акупаваны нямецкімі войскамі, Папа быў перакананы ў сваім арышце. І знойдзеныя раней дакуманты расказваюць, што такі загад атрымаў ад Гітлера генерал СС Карл Отто Вольф. Ён павінен быў акупаваць Ватыкан, арыштаваць архівы і культурныя каштоўнасці Царквы, захапіць Папу, кардыналаў і членаў Рымскай курыі ды супрацоўнікаў. Некаторыя навукоўцы зараз мяркуюць. што сам Вольф папярэдзіў Папу аб гэтым плане і зацягваў з ягоным ажыццяўленнем, угаварыўшы Гітлера адкласці і дапрацоўваць ганебны арышт Папы на нейкі перыяд, пасля чаго план быў ужо немагчымым для рэалізацыі.







All the contents on this site are copyrighted ©.