2009-05-14 14:29:38

Папа з Бэтлеему: "Муры не трываюць вечна".


У разьтальнай прамове перад пакіненнем Палестынскае Аўтаноміі ў Бэтлееме Папа запэўніў, “што муры не вечныя, могуць быць зьнішчаныя”. Бэнэдыкт 16 спаслаўся як да муру, які аддзяляе палестынскія тэрыторыі ад Ізраіля, так і да балючага ўспаміну мура ў сваёй бацькаўшчыне, “які так доўга аддзяляў Усход ад Захаду, вызначаючы мяжу ўзаемнай варожасьці”. 20-ць гадоў таму назад, калі падзелы, якія спрычынілі яго існаваньне, былі канчаткова пераадоленыя, гэты мур таксама ўпаў. Хай дасьведчаньне Бэрліна будзе краніцаю надзеі для народаў гэтых зумляў- пажадаў Папа.
Спасылаючыся да існаваньня цяперашняга муру, які аддзяляе Ізраіль ад Палестынскіх Тэрыторыяў, які кідае “цень на даволі вялікую частку Бэтлеему” Сьвяцейшы Айцец сказаў, што, каб яго разабраць “спачатку трэба зьнішчыць муры, якія мы будуем у нашых сэрцах, перашкоды, якія ўзносім супраць нашых бліжніх”.
Дзеля гэтага Папа зрабіў заклік да “адкрытасьці і вялікадушнасьці духа, да адстараненьня неталерантнасьці”. Не важна, што дадзены канфлікт можа здавацца невырашальным. Заўсёды ёсьць аснова да надзеі, што можа быць развязаны, што цярпеньні і стойкія намаганьні тых, якія працуюць дзеля міру і прымірэньня, прынясуць урэшце плады. “Шчыра жадаю палестынскаму народу, каб гэта наступіла неўзабаве і каб вы маглі цешыцца мірам, свабодаю і стабільнасьцю, якіх ад даўна вам нехапае”- сказаў Сьвяцейшы Айцец.








All the contents on this site are copyrighted ©.