2009-05-14 15:37:55

На развітанне з горадам Боскага Назарацяніна Папа звярнуўся да кіраўнікоў рэлігійных грамад усяе Галілеі --


'--католікаў, юдэяў, праваслаўных, мусульманаў, друідаў, артадаксальных і іншых групаў яўрэйскіх веравызнанняў, пратэстантаў і іншых хрысціянаў. "Прадстаўляючы розныя рэлігійныя традыцыі, майце агульнае жаданне ўносіць уклад у паляпшэнне грамадства і такім чынам сведчце вашы рэлігійныя каштоўнасці, якія б дапамагалі супрацоўнічаць у палітычным жыцці!"- заклікаў да ўсіх людзей добрае волі на Святой Зямлі Папа Рымскі. Ён з вялікай павагай паставіўся да прадстаўнікоў усіх рэлігій і ўсіх людзей добрае волі, што маюць прывілею жыць на гэтай сапраўды святой зямлі, дзе Бог адкрыўся чалавеку і уцелавіўся - "апрануўся" у цела чалавечае праз выбраную "блаславёную між жанчынаў" Дзеву. Асаблівую падзяку даў сёння Бенедыкт 16 кіраўнікам грамады друідаў за вялікія спачуванні і ўдзел у паховінах Папы Яна Паўла 2-га. Сваімі словамі і кожнаю падзеяю гэтага падарожжа высокі госць з Рыму, з Апостальскай сталіцы імкнуўся даць зразумець сваю высокую пашану да ўсіх веравызнанняў і іхных носьбітаў, яктаксама да ўсіх людзей, якія часта "не ведаюць, што робяць", дык упрошаны перад Богам быць дараванымі. "Хрысціяне, - сказаў на заканчэнен Папа, - падзяляюць з іншымі рэлігіямі факт. што мір ёсць Божым дарам, аднак ён не можа быць асягнуты без чалавечага намагання....У сэрцы кожнай рэлігійнай традыцыі,- працягваў Папа, - ёсць перакананне, што для трывалага мір у неабходна прызнаць. што свет ня ёсць нашаю, чалавечай уласнасцю, але ёсць гарызонтам, унутры якога мы запрошаныя ўдзельнічаць ў любові Бога і супрацоўнічаць з Ім у кіраванні светам і гісторыяй у Божым натхненні". Вось такою канстатацыяю і запаветам сталася развітанне з кіраўнікамі рэлігійных грамадаў Папы Бенедыкта 16, які запэўніў, што"каталіцкая Царква моцна заангажаваная ў заданне ўносіць уклад у паляпшэнне грамадства і такім чынам сведчыць рэлігійныя каштоўнасці ".
Чацвер Папа завершыў Вячэрняй ў капліцы Дабравешчання, якую з ім прыбылі саслужыць біскупы і ксяндзы са ўсёй Галілеі ў прысутнасці манахаў і манашак ды Божага народа.







All the contents on this site are copyrighted ©.