2009-05-14 14:29:15

12-е Апостальскае Падарожжа Папы Бэнэдыкта 16 па-за межы Італіі. 14-га мая Сьвяцейшы Айцец правёў цэлы дзень ў Назарэце


Ён прыбыў у гэты горад непасрэдна з Ерусаліму і раніцай адслужыў Сьвятую Імшу. Удзельнічала ў ёй каля 40-а тысяч вернікаў. Яна была адслужана на так званай “Гары Процьмы”. На Імшу прыбылі не толькі ізраільскія католікі, між іншым мэльхіцкага абраду, якіх у Сьвятой Зямлі больш за 80-т тысяч, але і католікі гэбрэйскае мовы. Блізка алтара пастаўлена было старое аліўнае дрэва, якому мае быць ажно да 1500 гадоў, як сімбалу міру. Літургія была адслужана на заканчэньне Году Сям”і, які ўшаноўваў Каталіцкі Касьцёл Сьвятой Зямлі. На заканчэньне Эўхарыстыі Папа пасьвяціў краевугольны камень пад Міжнародны Цэнтр Сям”і, што ўзьнікне ў Назарэце; ды таксама пасьвяціў краевугольны камень “Парку памяці Яна Паўла ІІ”. Ён узьнікне на Гары Блаславенстваў дзякуючы дапамозе Ізраільскае дзяржавы ды Гэбрэйскага Нацыянальнага Фонда. Гэты Парк ёсьць выяўленьнем “пашаны Яну Паўлу ІІ і ягонай асаблівай любові да гэбрэйскага народу”.
У сваім казаньні Бэнэдыкт 16 спаслаўся да словаў Папы Паўла 6-га, якія той сказаў 45-ць гадоў таму назад у Назарэце: менавіта “кожны з нас патрабуе звароту да Назарэту, каб нанова абдумваць маўчаньне і любоў Сьвятой Сям”і, якая зьяўляецца прыкладам для кожнае хрысьціянскае сям”і”. Тут, па прыкладзе Марыі, Язэпа ды Ісуса мы пачынаем што-раз лепш ацэньваць сьвятасьць сям”і, якая ў Божым Плане абапіраецца на вернасьць мужчыны і жанчыны у шлюбным саюзе”. Папа далей падкрэсьліў, што сям”я зьяўляецца першаю школаю мудрасьці, становіць краевугольны камень “добра зарганізаванага і гасьціннага грамадзтва”. Дзеля гэтага ляжыць на дзяржаве абавязак”падтрымліваньня сем”і ў іхняй асьветніцкай місіі, аховы ўстановы сям”і і яе асноўных правоў ды дзяржава запэўнівае права сем”яў, каб маглі жыць і разьвівацца ў годных умовах”.
Далей Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў патрэбу пазнаваньня і пашаны годнасьці жанчыны, яе асаблівых харызмаў і здольнасьцяў. Ці гэта як маці ў сем”ях, ці цераз сваю жывую прысутнасьць ў прафэсійнай працы ды ў грамадзкіх ўстановах ці таксама ў асаблівым пакліканьні да насьледаваньня Госпада Нашага цераз выконваньне Эвангэльскіх парадаў чыстаты, ўбоства і паслухмянасьці, жанчына выконвае незаступную нікім ролю ў ствараньні “чалавечай экалогіі”, якой наш сьвет і нашая Зямля так вельмі патрабуюць. Справа ідзе пра асяроддзі, ў якіх дзеці навучаюцца любіць і турбавацца пра іншых, навучаюцца сумленнасьці і пашаны адносна ўсіх ды практыкаваньня цнотаў міласэрнасьці і прабачэньня- пералічыў некаторыя аспэкты Бэнэдыкт 16.
Гаворачы аб ролі бацькі на прыкладзе Сьвятога Язэпа, Папа падкрэсьліў, што ад яго Ісус “навучыўся як чалавек цнотаў пабожнасьці, датрыманьня дадзенага слова, справядлівасьці і цяжкае працы”. У цесьляры з Назарэту мы бачым, як улада аддадзена ў служэньне любові ёсьць, больш пладавітаю, чым сіла, якая намагаецца панаваць. “Як вельмі наш сьвет патрабуе прыкладу, старшынства і лагоднай сілы такіх мужчын, як Язэп”- сказаў на заканчэньне сваёй прамовы Бэнэдыкт 16.








All the contents on this site are copyrighted ©.