2009-05-13 17:11:11

Бэтлеем: Папа падтрымлівае права Палестынцаў да незалежнае дзяржавы, заклікаe моладзь, каб адмаўлялася ад спакусаў насільля ці тэррарызму, а заангажавался ў карысьць пабудовы міру.


У сераду раніцай 13-га мая, Сьвяцейшы Айцец прыбыў у Бэтлеем, які знаходзіцца на Тэрыторыі Палестыны.. Гэта ўжо трэці ў гісторыі чалавецтва візыт сюды Рымскіх Папаў. Віталі Бэнэдыкта 16 на плошчы перад Прэзыдэнцкім Палацам.дзяржаўныя і рэлігійныя ўлады Палестыны на чале з Прэзыдэнтам Аббасам. “Вітаю Вашу Сьвятасьць ад імя ўсіх Палестынцаў у Бэтлееме, горадзе народзін Ісуса, абвяшчалька міру і любові, але таксама ў горадзе, які наведаў Прарок Магамэт у сэрцы Палестыны” – сказаў Прэзыдэнт Палестынскае Аўтаноміі. Выказаў затым прызнане і ўдзячнасьць Апостальскай Сталіцы за ейнае стаўленьне ў справе палестынскае дзяржавы, за спачуваньне цярпеньням народу, які іх зазнае ад 1961-го году. “У гэтай Сьвятой Зямлі ёсьць надалей людзі, якія замест мастоў будуюць муры і прымушаюць палестынскіх хрысьціян і мусульманаў да эміграцыі”. Зьвярнуў увагу, што мусульмане не маюць доступу да сваіх сьвятых месцаў ды арабы падвяргаюцца ўсялякім формам уціску. У свёй прамове Прэзыдэнт Аббас высказаўся за ідэю існаваньня дзвюх дзяржаваў: Ізраіля і Палестынскае Аўтаноміі са сталіцаю ў Ерусаліме. “Нашая вера ў мір моцная і трывалая , міма перасьледаваньняў з боку Ізраіля, чаго доказам ёсьць апошняя інтэрвэнцыя ў Зоне Газы”- сказаў Аббас.
У сваёй прамове Бэнэдыкт 16 запэўніў Палестынцаў аб сваёй салідарнасьці, асабліва з ахвярамі канфліктаў ды з бежанцамі. Зьвяртаючыся да Прэзыдэнта Палестынскае Аўтаноміі спадара Магмуда Аббаса, Папа запэўніў: “Апостальская Сталіца падтрымлівае права вашага народу быць сувэрэннаю Палестынскаю Дзяржаваю на зямлі вашых продкаў у межах, прызнаных міжнароднаю грамадзкасьцю”. Сьвяцейшы Айцец заахвоціў палестынскі народ да падтрымліваньня надзеі і слушных імкненьняў як Ізраільцыянаў , так і Палестынцаў да міру і стабільнасьці. Папа зрабіў заклік да ўсіх, каб адкінулі на бок усялякага роду крыўды і падзелы ды ўзьнялі мірныя ініцыятывы. “Справядлівае і мірнае суіснаваньне паміж народамі Блізкага Усходу можна асягнуць толькі ў духу супрацоўніцтва і ўзаемнае пашаны, ў якім прызнаюцца правы і годнасьць усіх . Прашу вас усіх, прашу вашых кіраўнікоў, каб нанова заангажаваліся дзеля асягненьня гэтых мэтаў. Заклікаю асабліва ўсю міжнародную супольнасьць да выкарыстаньня свайго ўплыву для развязкі гэтага канфлікту”- сказаў Папа
Бэнэдыкт 16 прасіў таксама запэўніць свабоду кантактаў паміж членамі сем”яў ды доступу да Сьвятых Месцаў. “Палестынцы, падобным чынам як кожны іншы народ, маюць прыроднае права да заключаньня шлюбных саюзаў, доступу да працы, асьветы і санітарнае апекі”- сказаў Сьвяцейшы Айцец. Заахвоціў таксама , каб пры дапамозе міжнароднае супольнасьці хутка ішлі працы пры адбудове інфраструктуры, якая створыць маладым людзям лепшыя магчымасьці адукацыі і працы. Папа паклікаў моладзь, каб адмаўлялася ад спакусаў насільля ці тэррарызму, а заангажавался ў карысьць пабудовы міру. “Горача малюся, каб у гэтым месцы магла ажыцьцявіцца песьня Анёлаў: мір на зямлі людзям добрае волі, - сказаў Бэнэдыкт 16








All the contents on this site are copyrighted ©.