Сустрэча Папы з арганізацыямі, заангажаванымі ў карысьць міжрэлігійнага дыялогу
Вечарам 11-га мая Папа сустрэўся з прадстаўнікамі арганізацый, якія працуюць дзеля
збліжэньня паміж хрысьціянамі, гэбрэямі і мусульманамі. У сваёй прамове Бэнэдыкт
16 падкрэсьліў, што супольным заданьнем рэлігій ёсьць абвяшчэньне таго, што спалучае,
асабліва ' праўды аб тым, што “Бог існуе і можа быць пазнаны, што Зямля была Ім створана,
і што мы Яго стварэньні.Ён заклікае кожнага чалавека, каб жыў, шануючы Яго план
адносна сьвету”. На думку Папы розьніцы, якія абмяркоўваем у міжрэлігійным дыялогу,
могуць часам здавацца перашкодамі, але не павінны яны кідаць цень на супольнае пачуцьцё
пашаны дa таго, што паўсюднае, абсалютнае і служыць для праўды. Яна наказвае рэлігійным
людзям, каб надалей гаварылі між сабою. Далей Папа сказаў, што “веруючы чалавек шукае
праўды і жыве ёю. Мы супольна можам абвяшчаць, што Бог існуе . Усім трэба прапанаваць
праўду. Яна служыць усім членам грамадзтва. Кідае сьвятло на стаўленьне маральнасьці
і этыкі. Праўда не ёсьць пагрозаю для талерантнасьці, для існуючых розьніц. Яна дазваляе
спрэчкам ставацца рацыянальнымі, адказнымі, адкрываць дарогу да міру."- так завершыў
сваё выступленьне Папа Бэнэдыкт 16.