2009-05-12 18:31:29

"Дык прымем жа сёння гэтае блаславенства! На Святой зямлі ёсць месца для ўсіх!" - усклікнуў Папа Бенедыкт 16 у сваёй гамеліі падчас святой Імшы - ля Гефсеманійскай базілікі Аліўнага саду.


Міжгор'е Блаславенства Божага (ці таксама Язэпава) прыпамінае нам эвангельскія падзеі, на якія моцна спаслаўся Папа, даючы заданне хрысціянам свету і, у першую чаргу, з самой Святой Зямлі, каб рабілі ўсё магчымае для захавання Эвангелля надзеі. Тут 12 мая сабралася каля 6 тысяч вернікаў. Прызнаючы зазнанае тут гора і перследванні, уцёкі і ахвяры Папа усё ж зноў паклікаў да адвагі: -" Ніколі не пакідайце з позірку канчатковай перамогі Хрыста над грахом і смерцю, сведчце сілу прабачэння і выяўляйце сапраўдную сутнасць Царквы як знака і таямніцы адноўленага ў Хрысце - новым Адаме прыміранага чалавецтва,- сказаў Бенедыкт 16. -...Як наступнік апостала Пятра я прайшоў ягонымі сцежкамі, каб аб'яўляць, што між вамі стаіць Госпад Уваскрослы, каб сцвердзіць вас у веры вашых айцоў ...Спадзяюся, што мая прысутнасць, - працягваў ён, - ёсць знакам таго, што вы не пазабытыя, што ваша стойкая прысутнасць тут і (хрысціянскае) сведчанне у вачах Бога ёсць каштоўным дарам і з'яўляецца важным кампанентам будучыні гэтае зямлі! Ваша старажытная і моцная хрысціянская культура, ваша непахісная надзея на Божае абяцанне кліча вас, хрысціяне Святой Зямлі, быць не толькі маяком веры для універсальнае Царквы, але і рошчынаю гармоніі, мудрасці і раўнавагі ў грамадстве, якое традыцыйна было і працягвае быць плюралістычным, шматэтнічным і шматрэлігійным...Сабраныя ў сценах гэтага горада, святога прысутнасцю трох вялікіх рэлігій, як мы можам не думаць пра універсальнае пакліканне Ерусаліму!" -усклікнуў Папа..."Яўрэі, мусульмане і хрысціяне -разам лічаць гэты горад сваёй духоўнай радзімай. Дык як неабходна сапраўды зрабіць яго горадам міру для ўсіх народаў, каб усе маглі прыйсці сюды пілігрымамі ў пошуку Бога!" . Такія асноўныя былі заданні Папы Рымскага да католікаў і усіх хрысціянаў Святой Зямлі. Імша была адслужаная Наступнікам Пятра ў саслужэнні з ксяндзамі з розных краін свету па-арабску і лацінску. Малітва верных прагучала па-арабску і яўрэйску.
Перад Літургіяй Папа (і дэлегацыя Апостальскай Сталіцы) сустрэўся і меў кароткую гутарку з 9-цю генеральнымі консуламі розных краін , прысутных у Ерусаліме.







All the contents on this site are copyrighted ©.