2009-05-11 12:01:06

Сьвяцейшы Айцец прыбыў у Ізраіль- чарговы этап свайго паломніцтва


У панядзелак 11-га мая каля гадзіны 11-й паводле менскага часу Папа Бэнэдыкт 16 прыбыў на міжнароднае лётнішча імя Бэн Гурыёна ў Тэль Авіве, пачынаючы чарговы этап свайго паломніцтва да Сьвятой Зямлі.
У імені Дзяржавы Ізраіль Бэнэдыкта 16 прывітаў Прэзыдэнт Ізраіля Шымон Пэрэз. Пажадаў Папе “Блаславёнага Міру”. Па лаціне сказаў: “Будзь прывітаны, Бэнэдыкце, першы сярод верных, які наведваеш сёньня Сьвятую Зямлю”. Далей выказаў перакананьне, што гэты “візыт паглыбіць дыялог паміж юдаізмам і хрысьціянствам у духу прарокаў” “У нашай краіне жывуць разам, на адной зямлі, пад гэтым самым небам гэбрэі, хрысьціяне, музултьмане, бэдуіны і чаркісы. Яны моляцца да Усемагутнага, кожны у сваёй мове”.- падкрэсьліў Пэрэз. Запэўніў, што Ізраіль гарантуе рэлігійную свабоду і свабодны доступ да сьвятых месцаў. Мы шчасьлівыя прыймаючы пілігрымаў з цэлага сьвету”.- сказаў Прэзыдэнт Ізраіля, ды падкрэсьліў, што візыт Папы прыносіць зразуменьне паміж рэлігіямі ды мір. “Ізраіль вітае Цябе як таго, які будуе дарогу міру з гораду ў горад. Вітай ў Сьвятой Зямлі. Вітай ў Ерузаліме. Хай будзе бласлаўлёным Твой прыезд”- закончыў сваю прамову Прэзыдэнт.
У прывітальнай прамове Бэнэдыкт 16 сказаў: “ўпрошваю ўсіх адказных, каб выкарысталі ўсе магчымыя дарогі, што вядуць да шуканьня справядлівае развязкі і каб ізраільскі ды палестынскі народы маглі жыць у міры ў сваёй Бацькаўшчыне.
Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што прыбывае “ў паломніцтве да зямлі асьвячанай сьлядамі Патрыярхаў і Прарокаў, зямлі, якую хрысьціяне ўшаноўваюць з асабліваю пашанаю з прычыны жыцьця і сьмерці ды Ўваскрасеньня Ісуса Хрыста. Я прыбыў памаліцца ў сьвятых месцах, маліцца асабліва за мір- за мір тут у Сьвятой Зямлі і за мір на цэлым сьвеце”- сказаў Бэнэдыкт 16. Далей прыпомніў, што “гэбрэйскі народ трагічна зазнаў страшных вынікаў ідэалогій, якія адкідалі асноўную годнасьць кожнай чалавечай асобы”. На жаль, атысэмітызм надалей падносіць сваю галаву ў многіх частках сьвету. Гэта не да прыняцьця. Трэба ўзьняць кожнае намаганьне, каб змагацца з антысэмітызмам ды падтрымліваць пашану да членаў кожнага народу, племеня, мовы ці народу. Прыпамінаючы, што на працягу многіх дзесяцігоддзяў няма міру “на гэтай Сьвятой Зямлі”, Папа падкрэсьліў неабходнасьць вядзеньня мірных перагавораў паміж ізраільцыянамі і палестынцамі. У еднасьці з людзтмі добрай волі ўпрошваю ўсіх, якія за гэта адказныя, каб выкарысталі ўсе магчымыя дарогі, якія вядуць да справядлівае развязкі існуючых цяжкасьцяў, каб абодва народы маглі жыць ў міры.
З лётнішча Сьвяцейшы Айцец паляцеў верталётам на Гару Скопус, якая ўзносіцца над Старым Ерусалімскім Горадам.








All the contents on this site are copyrighted ©.