2009-05-11 09:59:10

Папа Бэнэдыкт 16 пакінуў Ярданію. Разьвітальная цырымонія на лётнішчы ў Аммане


У панядзелак раніцай 11-га мая Сьвяцейшы Айцец прыбыў на лётнішча іменем Каралевы Аліі. Тут адбылася цырымонія разьвітаньня з Ярданіяй. Першым прамаўляў Манарх Ярданіі Абдуляг ІІ. Ён пералічыў этапы знаходжаньня Папы ў сваёй краіне: Амман, Гару Нэбо, Мадабу і Бэтанію за Ярданам. “Працягвайма дыялог, які мы пачалі ў гэтых днях. Пераадолівайма падзелы і збудуйма лепшы сьвет”- сказаў кароль. Успомніў таксама ахвяры ізраільска-палестынскага канфлікту. Падкрэсьліў, што Палестынцы маюць права да сваей дзяржавы а Ізраільцяяне да бясьпекі і выказаў надзею, што візыт Папы прычыніцца да міру на Блізкім Усходзе”.
Папа Бэнэдыкт 16 ў сваёй прамове падзякаваў дзяржаўным і касьцельным уладам Ярданіі за вельмі цёплы прыём і зрабіў заклік за яе жыхароў пра зьберажэньне вернасьці духу талерантнасьці і міжрэлігійнага дыялогу, так знамянальнага для гэтага каралеўства. Заахвоціў “усіх жыхароў Ярданіі, як хрысьціян так і мусульманаў, да будаваньня на моцных фундамантах рэлігійнае талерантнасьці, якая робіць членаў розных супольнасьцей да жыцьця разам у міры і ўзаемнай пашане”. Прыпомніў, што кароль Абдулляг ІІ “быў асабліва дзейным у падтрымліваньні міжрэлігійнага дыялогу” і падкрэсьліў, што вельмі дацэнтвае ягонае стаўленьне ў гэтым.








All the contents on this site are copyrighted ©.