2009-05-09 13:07:56

Бэнэдыкт 16 на Унівэрсытэце Мадабу


Затым Сьвяцейшы Айцец прыбыў у Мадабу, што ў 20-ці кіламетрах ад Аману, каб паблаславіць краевугольны камень Унівэрсытэту Лацінскага Патрыярхату Ерусаліму. У сваёй прамове з гэтае нагоды Папа гаварыў аб ролі вышэйшых навучальных установаў у паглыбленьні міжрэлігійнага дыялогу.
Бэнэдыкт 16 выказаў прызнаньне намаганьняў ярданскіх уладаў на карысьць адукацыі ды удзелу ў гэтым хрысьціянскіх установаў. У такім клімаце каталіцкі Касьцёл узьняў намаганьні аб стварэньні ўнівэрсытэту, які ёсьць таксама адказам на просьбу многіх сем”яў, задаволеных фармацыяй ў хрысьціянскіх школах.
Сьвяцейшы Айцец падкрэсьліў, што новы Унівэрсытэт будзе служыць шырэйшай супольнасьці і паднясе вышэй ейныя жыцьцёвыя стандарты. Папа падкрэсьліў, што “шырэйшая” адукацыя - вось ёсьць заданьнем вышэйшага навучання. Вера ў Бога не глушыць пошукаў праўды, а, наадварот, да іх заахвочвае. Адначасна перасьцярог перад скажэньнем веры. “Гэта самазразумела, што рэлігія, як навука і тэхналогія, і гэтак далей, могуць падвяргнуцца перакручванням(дэгэнэрацыі). Рэлігія скажаецца, калі мусіць служыць няведанню або забабонам, пагардзе, насільлю ці злоўжываньням. У такіх выпадках,- сказаў Бэнэдыкт 16.- мы бачым не толькі скажэньне рэлігіі, але таксама дэгэнэрацыю чалавечае свабоды, цеснату і сьлепату розуму”. Зазначыў аднак, што, пашыраючы адукацыю, мы абвяшчаем наш давер у дар свабоды, а новы Унівэрсытэт зможа дапамгчы будучым пакаленьням у ажыцьцяўленьні асноўнага і фундамэнтальнага выбару дабра - а не зла, праўды - а не несумленнасьці.”.
Зьвяртаючыся да студэнтаў, Бэнэдыкт 16 заахвоціў іх да ўдзелу ў пабудове справядлівага і мірнага грамадзтва








All the contents on this site are copyrighted ©.