2009-05-08 16:16:00

Папа наведаў цэнтр "Regina Pacis" ў Амане. Ён з'яўляецца канкрэтным прыкладам супрацоўніцтва хрысціянаў і мусульманаў


Неадкладна з лётнішча Папа Бэнэдыкт 16 прыбыў у Цэнтр “Рэджына Пачыс(каралева міра)” у Аммане, які апякуецца інвалідамі. Тут Папу прывітаў Монс.Саег, заснавальнік цэнтру. Быў прысутным таксама Лацінскі патрыярх Ерусаліму, які прывітаў Папу. Сьвяцейшы Айцец ў адказ запрасіў усіх, асабліва маладых хворых людзей, каб суправаджалі яго візыт сваёю малітваю. “Гэта першы этап майго паломніцтва”. Папа затым зьвярнуўся да прысутных: “кожны з нас ёсьць пілігрымам”. “Падарожжы, якія рабілі многія з вас, што цяпер знаходзіцеся ў Цэнтры “Рэджына Пачыс” ( Каралева Міру), былі намечаныя многімі цярпеньнямі і выпрабаваньнямі. Некаторыя з вас змагаюцца з рознага роду формамі інваліднасьці, іншыя цярпелі адкіненьне грамадзтвам, яшчэ іншыя прыбылі сюды шукаць бадзёрасьці і падтрымкі. " Далей ў сваёй прамове да моладзі Папа намагаўся даць хрысьціянскі сэнс іхняе сітуацыі, іхняга цярпеньня. "Як хрысьціяне вызнаюць,- сказаў Бэнэдыкт 16,- цераз Крыж, якім Ісус увёў нас у вечнае жыцьцё, дарогу надзеі, якая кіруе наш кожны рух, мы самі стаемся носьбітамі гэтае надзеі і міласэрнасьці для іншых. "
Затым Папа падзяліўся з прысутнымі мэтаю свайго паломніцтва: “Я прыбыў з простым намерам і надзеяю: маліцца за каштоўны дар адзінства і міру, асабліва для Блізкага Усходу. Міру для кожнае душы, для бацькоў ды дзяцей, для супольнасьці, міру для Ерусаліму, сьвятой Зямлі, для рэгіёну, міру для цэлай чалавечай сям”і."
На заканчэньне Папа зьвярнуўся да прысутных, сказаўшы: “Сёньня жадаю прасіць вас, каб ўзялі на сябе асаблівае заданьне: маліцеся за мяне кожны дзень майго паломніцтва, каб маё духоўнае аднаўленьне ў Госпадзе дало наверненьне сэрцаў. У такі спосаб, калі вы здолееце прабачаць і быць салідарнымі, як Бог, мая надзея- наша надзея- адносна еднасьці і міру ў сьвеце сапраўды прынясе багатыя плады.”
Пасьля гэтае сустрэчы Папа адправіўся ў Апостальскую Нунцыятуру ў Амане.







All the contents on this site are copyrighted ©.