2009-05-05 14:16:19

Напярэдадні падарожжа Папы Бенедыкта 16 у Святую Зямлю прэсавы сакратар Яго Святасці айцец Федэріко Ламбардзі выступіў перад журналістамі з прэзентацыяй праграмы візіту.


"Cмелую надзею і давер - вось што сведчыць такая трывалая заангажаванасць несці мір ...нават у так цяжкай сітуацыі!" - вызначыў ён. Падарожжа распачынаецца 8 мая. За тыдзень Папа наведае Йярданію, Ізраіль і Палестынскія тэрыторыі. Айцец Ламбардзі акрэсліў няпростае сучаснае становішча, калі яшчэ свежыя раны нядаўняга канфлікту ў сэктары Газа, трываючага напружання між Хамазам і іншымі палестынскімі структурамі, і ўсё пры тым, што ў Ізраілі зусім новы ўрад. Гэта станецца пілігрымкаю Папы дзеля перамір'я між усімі народамі, нясеннем падтрымкі хрысціянам Святой Зямлі. На пытанне аб магчымасці сустрэчы Бенедыкта 16 з іракскімі уцекачамі, прэссакратар адказаў, што па праграме гэта пакуль не прадугледжана, але магчымаю будзе сустрэча з іхнымі прадстаўнікамі. У часе візіту на мемарыял Яд Вашэм будзе там сустрэча Папы з 6-ю сведкамі Галакосту , якія выжылі. 13 мая ў Бетлееме адбудзецца сустрэча з палестынскай дэлегацыяй з зоны Газа , у той жа дзень - з прадстаўнікамі Вэст Банка. Усе прамовы Папа будзе казаць па-англійску, у той час як Ерусалімскія рабіны будуць гаварыць па-яўрэйску. Папа намерваецца падыйсці маліцца да Сцяны плачу (рэшткаў Ерусаліскага храму) і пакінуць там сваё пасланне, так, як гэта зрабіў Папа Ян Павел 2 у 2000 годзе.
Адказваючы на пытанні аб палітычным баку візіту, айцец Федэріко Ламбардзі сказаў, што прадугледжваюцца сустрэчы Папы Бенедыкта 16 з каралём Йярданіі, прэзідэнтам і прэм'ер-міністрам Ізраіля, палестынскім прэзідэнтам, лідэрамі і вернікамі 7-мі каталіцкіх абрадаў і іншых хрысціянскіх канфесій, рэлігійнымі правадырамі юдаізма і ісламізма. Прэссакратар прыгадаў у гэтым кантэксце словы самога Папы наконт хуткага падарожжа, што яно "не можа не мець відавочнай важнасці - экуменічнай і міжрэлігійнай".







All the contents on this site are copyrighted ©.