2009-05-04 14:09:26

Багародзічная малітва вялікоднага пэрыяду "Каралева Неба" ў нядзелю 3-га мая


Да сьвятарскіх сьвядчынаў спаслаўся Папа Бэнэдыкт 16 ў часе паўднёвае сустрэчы з вернікамі. Адгаворваючы марыйную малітву вялікоднага пэрыяду Сьвяцейшы Айцец прыпомніў ім, што гэтая ўрачыстасьць ўпісваецца ў нядзелю малітваў за пакліканьні, якая сёлета праходзіць пад лозунгам: “Давер у абліччы ініцыятывы Бога і адказ чалавека”. Як паясьніў Папа, справа тут ідзе пра паўсюднае пакліканьне да сьвятасьці, якая ажыцьцяўляецца ў розныя спосабы, таксама ў сьвятарстве і пасьвячаным жыцьці. Нашым адказам на гэты Божы заклік ёсьць малітва. Сьвяцейшы Айцец даручыў турбоце вернікаў сваю найбліжэйшую пілігрымку:
RealAudioMP3
Маім візітам намерваюся патрымаць і дадаць бадзёрасьці хрысьціянам Сьвятой Зямлі, якія штодзённа мусяць змагацца са шматлікімі цяжкасьцямі. Як наступнік Апостала Пятра жадаю- сказаў Бэнэдыкт 16- каб яны адчулі блізкасьць і падтрымку ўсяго Касьцёла. Пры гэтым жадаю быць пілігрымам міру ў імя адзінага Бога, які ёсьць Айцом усіх. Дам сьведчаньне аб заангажаваньні Каталіцкага Касьцёла ў карысьць тых, якія ажыцьцяўляюць дыялог і прымірэньне, каб асягнуць трывалы мір у справядлівасьці і ўзаемнай пашане. Урэшце, гэтае падарожжа мае істотнае экумэнічнае і міжрэлігійнае значэньне. У гэтым кантэксьце Ерусалім зьяўляецца асаблівым горадам-сымбалям: гэта там Хрыстос аддаў жыцьцё, каб усіх Божых дзяцей сабраць у адно”.
На заканчэньне Папа дадаў, што пажаданьнем міру і еднасьці акружае не толькі Сьвятую Зямлю, але таксама цэлы Блізкі Усход і ўвесь сьвет.








All the contents on this site are copyrighted ©.