2009-05-02 10:10:46

Ізраіль-Ватыкан: ацяпленьне перад візытам Папы Бэнэдыкта 16


Візыт Папы ў Сьвятую Зямлю будзе плодам супрацоўніцтва паміж Ізраілям і Сьвятой Сталіцай, які можа прычыніцца да міру на Блізкім Усходзе ды да гэбрэйска-каталіцкага прымірэньня. Такой думкі ёсьць пасол Ізраіля пры Ватыкане спадар Мордэхай Левы.
Як знак гэтага “добрага супрацоўніцтва” можна прызнаць- сказаў Левы- прысьпяшэньне ватыканска-ізраільскіх перагавораў ў справе законнага статуту Каталіцкага Касьцёла ў Ізраілі ды ўрэгуляваньне ягонае падаткаванае і маёнткавае ўласнасьці. 30-га красавіка ў Ерусаліме адбылася зборка пастаяннай рабочай двухбаковай камісіі, якая займаецца гэтымі пытаньнямі. Камунікат са зборкі гаворыць “аб значным поступе”, хаця не ўдакладнівае, чаго меў-бы тычыцца.
Знакам добрае волі з гэбрэйскага боку ёсьць таксама ініцыятыва больш за сто рабінаў з розных частак сьвету, якая падрыхтоўваецца з нагоды візыту Бэнэдыкта 16 да Сьвятой Зямлі. Справа ідзе пра спэцыяльнае прывітаньне з іхняга боку. Гэта мае быць адначасна маніфэстам падтрымкі для гэбрэйска-каталіцкага дыялогу.








All the contents on this site are copyrighted ©.