2009-05-01 12:17:33

Ватыкан: канцэрт у гадавіну Пантыфікату Папы Бэнэдыкта 16.


Вечарам 30-га красавіка Сьвяцейшы Айцец выслухаў канцэрту ў зале імя Папы Паўла 6-га. Гэта быў падарак ад Прэзыдэнта Італіі Джорджо Наполітано на чацьвёртую гадавіну выбару кардынала Ратцынгэра на Рымскага Папу. З гэтай нагоды ў Ватыкане выступіў міланскі сімфанічны аркестр. У праграме знайшліся творы Гайдна, Вівальді і Мозарта.
На заканчэньне канцэрту Папа падзяліўся з прысутнымі слухачамі кароткімі роздумамі над духоўным значэньнем кожнага з твораў. Асабліва многа месца прысьвяціў гімну “Маніфікат” Вівальді.
RealAudioMP3
Гэтыя словы, якія паходзяць з сэрца Марыі, сталіся штодзённаю песьню Касьцёла, менавіта ў гэтай пары дня, якая заахвочвае да роздумаў над сэнсам жыцьця і гісторыі”- сказаў Бэнэдыкт 16. Заўважыў, што гэты гімн дапускае ўваскрасеньне, значыць перамогу Хрыста: ў Ім Бог зьдзейсьніў свае абяцаньні, а Ягоная міласэрнасьць абьявілася ва ўсёй сваёй парадаксальнай сіле.
Спасылаючыся да музыкі Вівальді Папа прыпомніў, што арыі на солё пісаў ён з думкаю аб сваіх падапечных, якія жылі ў бальніцы міласэрнасьці ў Вэнэцыі: менавіта аб пяці сіротах, якія былі абдараваныя нязвычайным вакальным талентам. “Як тут не падумаць аб пакорнасьці маладой Марыі, цераз якую Бог ажыцьцявіў вялікія рэчы?- працягваў Сьвяцейшы Айцец. І так, гэтых пяць сольных галасоў ёсьць быццам-бы выяўленьне голасу Дзявіцы, пад-час калі харальныя партыі выказваюць Касьцёл-Супольнасьць. Марыя і Касьцёл спалучаюцца ў адной песьні абажаньня “Сьвятога”, Бога, які сілаю любові, ажыцьцяўляе ў гісторыі свой план справядлівасьці”- сказаў Папа.








All the contents on this site are copyrighted ©.