2009-05-01 12:18:35

РЫМ: ад 1339 года у вёсцы Аньёна у італьянскай правінцыі Моліз на поўдні краіны робяць царкоўныя званы. Адсюль іх дасылаюць і да ватыканскіх храмаў. Найвялікшы звон вагою ў 5 тон і 6 м у дыаметры быў адліты да юбілею 2000 года.


Але сям'я ліцейшчыкаў непакоіцца, што хутка закрыюць фабрыку. Як кажа ў сучасны кіраўнік ліцейнай майстэрні "Марінэллі" Армандо, якому разам з братам Паскуале Марінэллі належыць кампанія,сучасныя маладыя людзі з энтузіязмам прыходзяць навучацца справе, але праз некаторы час энтузіязм астужваецца, як бронза, і яны збягаюць. Немагчыма знайсці працоўных для майсэрні!- скрушваецца ўладальнік. 10 стагоддзяў сям'я Марінэллі валодае майстэрствам, якое перадаецца ад бацькі да сына і ўнука. майстэрня іхная амаль не змянілася - яна цёмная і пыльная, і справу робыць 4 моцныя мужчыны як і раней - уручную. Інакш звон не будзе пець як трэба. "Ватыкан прысвоіў сям'і статус Папскай майстэрні званоў у 1924 годзе, - расказаў журналістам Армандо. дагэтуль амаль усе заказы - для каталіцкае Царквы." Штогод волаты з Апенінаў ліюць прыкладнапа 50 званоў рознай велічыні. Тэхналогія - старажытная і ніколі не мяняецца, адсюль яе перавезлі ў многія краіны свету. Называецца "страчаны воск", бо пачынаецца ад першаформы з пчалінага воску, які пакрываецца глінай, якая ўжо станецца рэльефам для бронзы, разагрэтай да 1200-т градусаў. У небяспецы закрыцця майстэрні, натуральна, адыгрывае ролю і фінансавы крызіс







All the contents on this site are copyrighted ©.