2009-04-30 14:04:10

Маліцца і гаварыць з Богам вельмі карысна для здароўя. У чарговы раз гэта сцвярджаюць навукоўцы.


Cупрацоўнікі Ахрускага Універсітэта ў Даніі правялі доўгатэрміновае даследванне на дзясятках практыкуючых хрысціянаў, якія шануюць Бога ў храме, але ня толькі - яны пастаянна адчуваюць сабе ў дыялогу, гавораць з Ім як з блізкім чалавекам, сябрам. " Маліцца і звяртацца да Бога - дае такое ж палегчанне і знаходжанне выйсця з цяжкіх становішчаў, ці рашэнне пытанняў, ці ўтаймаванне вялікіх пазітыўных эмоцый, як добрая гутарка з найлепшым сябрам ці сяброўкай, - чалавекам ў целе і рэальным жыцці" - такі вердыкт навукоўцаў розных галін: медыкаў-псіхіятраў, неўролагаў і фізіёлагаў. Гутарка з Богам актывізуе тыя ж участкі ў мозгу, як і гутарка з чалавекам, да якога ёсць поўны давер.







All the contents on this site are copyrighted ©.