ІРАК: Тут, у горадзе Эрбіле праходзіць сынод біскупаў Халдэйскага Патрыярхату (у складзе
каталіцкае Царквы). Са сваёй падтрымкай для сынадальнх айцоў і вернікаў выступіла
арганізацыя РАХ CHRISTI.
"У так нялёгкі момант для Царквы краіны і ўсяго іракскага грамадства мы просім усіх
католікаў падтрымаць малітваю гэты важны сход",- заклікаў Ренато Сакко, супрацоўнік
Міжнароднай арганізацыі "Мір Хрыстовы (РАХ CHRISTI)". Ёю рэгіструецца новая хваля
гвалтаў супраць хрысціянаў. Так, 26 красавіка былі забітыя дзве хрысціянкі-халдэйкі
і адзін сіра-праваслаўны вернік у зоне Кіркука.