2009-04-29 14:27:25

Агульная аўдыенцыя Сьвяцейшага Айца ў сераду 29-га красавіка


Адбылася яна на Плошчы Сьвятога Пятра. Прыбыло на яе многа вернікаў і паломнікаў з кожнага кутку сьвету.
У сваёй сёньняшняй катахэзе Сьвяцейшы Айцец пазнаёміў вернікаў з постацю Германа, Патрыярха Канстантынопаля. У 8-м стагоддзі ён меў вялікую ролю ў часе так званага іканаборства. Калі імпэратар Лявон ІІІ і ягоныя паплечнікі намагаліся правесьці рэформу дзяржавы- сказаў Папа ў часе сёньняшняе аўдыенцыі- пачынаючы ад забароны хрысьціянскага культу абраза ды сьвятых іконаў, якія прызнавалі за ідалапаклонства, Герман рашуча гэтаму супрацьставіўся. На ягонае стаўленьне мела ўплыў асабістае дасьведчаньне.
RealAudioMP3
У часе аблогі Канстантынопаля Арабамі на пераломе 717-718 гадоў Герман зарганізаваў ўрачыстую працэсыю, ў часе якой несена ікону Божай Маці і рэліквіі Сьвятога Крыжа. Канстантынопаль не быў пераможаны і Патрыярх прызнаў гэты факт за доказ Божага адабрэньня для пабожнасьці народу.
Герман быў славутым з прычыны турботы пра Літургію- сказаў на заканчэньне аўдыенцыі Бэнэдыкт 16. Як прамоўца і пісьменнік меў вялікі ўплыў на разьвіцьцё ўсходняй марыйнай тэалогіі.
На заканчэньне аўдыенцыі Папа прывітаў ўсіх вернікаў, асабліва хворых, моладзь ды новыя шлюбныя пары надзяляючы на ўсіх сваё Апостальскае Блаславенства








All the contents on this site are copyrighted ©.