Мінск. Адсюль прыйшла вестка аб поспеху канцэрта, які далі навучэнцы 19 Дзіцячай
музычнай школы для сляпых і слабазоркіх дзяцей.
У праграме былі творы для фартэпьяна і флейты, сольныя інструментальныяСправаздача
нумары і спеў, ансамбля акардэансістаў і хора "Аніма". Паэт і кампазітар Вя\часлаў
бабкоў перадаў маленькім артыстам пасхальныя падарункі ад выдавецтва беларускага Экзархату.
Канцэрт у гэтым юбілейным, 10-м навучальным годзе паказаў, як адзначыў госць - начальнік
упраўлення культуры Мінгарвыканкома Уладзімір Карачэўскі , што ўнікальная навучальная
ўстанова , адзіная ў рэспубліцы, вельмі дзейсная. Поспехі адараных музычнымі здольнасцямі
дзяцей пры добрай адукацыі - відавочныя. Ганаровым госцем стаўся таксама клірык праваслаўнага
Радасце-усіх скарбячых прыходу Алег Шульгін. Ён расказаў дзеткам - удзельнікам і
слухачам канцэрту - аб Вялікадні, асабліва аб таямніцы Эўхарыстыі. лепшых выканаўцаў
і іх выкладчыкаў узнагародзілі граматамі.