2009-04-28 15:04:52

МАСКВА. Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл лічыць, што Заходняе грамадства перажывае глыбокі духоўны крызіс. "На міжнароднай арэне мы, разам з прадстаўнікамі каталіцкае Царквы, сведчым важнасць хрысціянскіх асноў",-зазначае Патрыярх.


Заходнія хрысціяне, на думку Патрыярха, няздольныя падтрымліваць свае народы. Гэта нават здаецца парадаксальным:"Яны ніколі не ведалі атэізму, праз што мы прайшлі - зазначае Ягоная Святасць Кірыл.- Існавала знешняе дабрадзейства, у тым ліку - і ў рэлігійным жыцці. Але ў нейкі момант пачаліся абрушванні. І вось гэткае духоўнае абрушванне асноваў жыцця вельмі паслабняе заходняе грамадства, якое мае стрэсы і праходзіць праз цярпенні..." Далей патрыярх сцвердзіў. што ведае, што многія людзі Захадзе разумеюць неабходнасць падмацавання рэлігійных падмуркаў жыцця. "Мы разам..,- сцвярджае з масквы Патрыярх Кірыл, - сведчым пра важнасць ...захавання хрысціянскіх каштоўнасцей у еўрапейскай цывілізацыі".







All the contents on this site are copyrighted ©.