2009-04-28 15:02:39

Абруццо. Папа Бенедыкт 16 прыбыў да пацярпелых ад землятрусу жыхароў горнай вобласці Італіі. Гэтага аўторку жыхары трагічнай зоны, дзе працягваюцца падземныя штуршкі і ліе праліўны дожд пры нізкіх тэмпературах, вельмі чакалі.


Дзеля дрэннага надвор'я Свяцейшы Айцец прыбыў на машыне, а не верталётам, як меркавалася. Праз пацярпелую Аквілу ён праехаў, дабраўшыся непасрэдна да эпіцэнтру. Гэта вёска Онна. Тут абняў жыхароў палатачнага гарадку. Многія згубілі не толькі хаты, але родных і блізкіх. Папа звярнуўся да іх са словам суцяшэння і прыняцця гора ў святле веры:
"Дарагія сябры,- сказаў ён.- Я прыбыў да вашай цудоўнай параненай зямлі, поўнай болю і выпрабаванняў, каб выказаць маю блізкасць... ад першага моманту, 6 красавіка, калі моцны штуршок загубіў амаль 300 чалавек, многіх параніў і прынёс вялізныя матэрыяльныя разбурэнні... Уся Царква тут. побач са мной, - працягваў Бенедыкт 16, - падзяляючы вашы пакуты і боль дзеля страты роденых і блізкіх, у жаданні дапамагчы.Хочым удзельнічаць у адбудове дамоў, цэркваў, аграгарадкоў, моцна пашкоджаных. Мы захапляемся вашым гераізмам ў абліччы стыхіі, вашу вялікую патрыятычную годнасць ь веру, з якімі вы сустрэлі так цяжкае выпрабаванне...Сапраўды, гэта не ўпершыню, землятрусы вам, нажаль, вядомы, і, як у старажытнасці, вы не здаецёся, не згубілі духу. Існуе прымаўка вашых старыкоў:"Ёсць яшчэ шмат будучыні за Вялікім Камянём ( мясцовасць лыжных курортаў)". Далей Папа параўнаў жыхароў зоны землятрасення з вучнямі Хрыста, якія вярнуліся пасля Ягонага ўкрыжавання расчараванымі, у трагічнай тузе...Аднак, калі яшчэ й не пабачылі яго вачыма, надзея пачала вяртацца да іх праз пачуцці, праз сустрэчу з Невядомым. "Дык Папа з вамі, каб сказаць, што вашы дарагія жывуць у Богу і чакаюць ад вас сведчання мужнасці і надзеі". Далей Бенедыкт 16 даверыў загінуўшых Богу , папрасіўшы ўсіх журботных родных і усю Італію далучыцца да малітвы "Ойча наш" і дадаў вялікую задушную малітву. Зноў паклікаўшы ўсіх да вялікай мужнасці і надзеі, Папа надаў выпрабаванаму народу сваё апостальскае блаславенства.









All the contents on this site are copyrighted ©.