2009-04-27 14:40:34

Камунікат Прэсавага Бюро Апостальскай Сталіцы аб сустрэчы Папы Бэнэдыкта 16 з Прэзыдэнтам Лукашэнкам.


Там пішацца наступнае: “Сёньня, ў панядзелак 27-га красавіка 2009-га году, Яго Сьвятасьць Папа Бнэнэдыкт 16 прыняў на аўдыенцыі спадара Аляксандра Лукашэнку, Прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь. Затым спадар Прэзыдэнт, суправаджаны Міністрам Замежных Спраў, спадаром Сяргеям Мартынавым, меў сустрэчу з Яго Эмінэнцыяю кардыналам Тарчыцыё Бэртонэ, Сакратаром Стану ды Яго Эксэлленцыяю Домінікам Мамбэрті, Сакратаром па Адносінах з Дзяржавамі.
У часе размовы, якая адбылася ў вельмі добрым клімаце, былі абмеркаваныя праблемы, якія тычыліся адносін паміж вераю і розумам, міжканфэсійным і міжкультурным дыялогам. Апрача таго былі абмеркаваныя тэмы аб міжнародным характары адносна павышэньня міру і сапраўднага праграсу чалавецтва, як таксама некаторыя ўнутраныя праблемы Краіны, абмеркавана аргуманты, якія тычацца Каталіцкага Касьцёла Беларусі ды пэрспэктывы паглыбленьня супрацоўніцтва паміж двума Бакамі. У канцы было падкрэслена мірнае сужыцьцё, якое характэрнае адносінам паміж каталіцкаю і праваслаўнаю супольнасьцямі, а таксама з іншымі рэлігійнымі веравызнаньнямі.

Ватыкан 27-га красавіка 2009-га году.









All the contents on this site are copyrighted ©.