2009-04-27 16:38:13

Рым. "Балярына для Бога" - так называе сабе прафесійная артыстка балета, а зараз італьянская манашка. якая рыхтуе канцэрт для арцыбіскупа Джанфранко Равазі.


Экселенцыя Равазі ёсць старшынёю Папскай Рады па культуры. Сястра Ганна Нобілі і яе сяброўкі па кляштары - усе былыя стрыпцізёркі - рыхтуюць танцавальную праграму" Біблія: Дзень і Ноч". Балетная трупа з сясцёр Работніц Назаратанскага Дому зарганізаваная пры рымскай базіліцы Святога Крыжа Ерусалімскага, дзе щпершыню й выстпяць былыя работницы начных клубащ. Арганизатар трупы Сястра Ганна Нобілі прыпамінае пра сваё мінулае, якое напаўняе яе здзіўленнем. "Я выкідвала маю маладосць упустуюб Ночы былі напоўненыя алкаголем і сэксам, я была ў цэнтры мужчынскай увагі і тады мне гэта падабалася." Пасля гадоў расчаравання, скрухі і роздуму прыйшло поўнае наверненне. Але Ганна вырашыла не пакідаць прафесійных магчымасцей свайго цела, дык танцам, які яна імкнецца наталіць духоўнасцю, хоча выказаць сваё шанаванне Бога. "Я працягваю танцаваць. - кажа Ганна Нобілі.- Але зараз я танцую для Бога, і я такая шчаслівая! мая мэта - маліцца, выкарыстоўваючы выразнасць майго цела".







All the contents on this site are copyrighted ©.