ВАТЫКАН: Прэзідэнта Беларусі спадара Аляксандра Лукашэнку Свяцейшы Айцец Папа Бенедыкт
16 прыме на прыватнай спецыяльнай аўдыенцыі ў Апостальскім палацы.
Першая ў гісторыі сустрэча Папы Рымскага з кіраўніком Беларускай незалежнай дзяржавы
адбудзецца ў панядзелак, 27 красавіка 2009 года ў 11-й гадзіне па еўрапейскім, і
апаўдні - па беларускім часе. Пасля адбудзецца гутарка Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі
з Дзяржаўным Сакратаром Ватыкану кардыналам Тарчізіо Бертоне.