2009-04-23 12:30:22

Айцец Ламбарді пра візыт Папы ў Сьвятую Зямлю



«Святы Айцец накіроўваецца ў Святую Зямлю, нягледзячы на пануючыя там канфлікты, не дзеля таго, каб выказаць абыякавасць да трагічнай сітуацыі і вельмі цяжкіх цярпенняў. Яго падарожжа з’яўляецца выразам надзеі», — паведаміў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы кс. Фэдэрыко Ламбардзі.
Па словах кіраўніка ватыканскага ведамства, Бэнэдыкт XVI, па прыкладзе сваіх папярэднікаў — Паўла VI і Яна Паўла ІІ — кіруецца жаданнем здзейсніць пілігрымку ў зямлю, якую любіць кожны веруючы — і хрысціянін, і габрэй.
Ксёндз Фэдэрыко Ламбардзі таксама закрануў пытанне перамоваў паміж Апостальскай Сталіцай і ўрадам Ізраіля. Іерарх адзначыў, што ў сувязі з падрыхтоўкай да папскага візіту ў Святую Зямлю перамовы паскорыліся. «Аднак было б занадта рана гаварыць пра тое, што прынята рашэнне, якое задавальняе ўсіх», — дадаў кіраўнік прэс-службы Апостальскай Сталіцы.








All the contents on this site are copyrighted ©.