2009-04-23 12:30:45

У Шкляным палацы ААН прайшоў сімпозіўм на 1-ю гадавіну прамовы Папы Бенедыкта 16 перад членамі Асамблеі міжнароднага супольніцтва ў леташнім красавіку , падчас візіта ў ЗША.


Дыпламаты, навукоўцы і, натуральна, царкоўныя дзеячы вырашылі абмеркаваць стратэгічныя, як вызначалі прамоўцы, напрамкі для чалавецтва, акрэсленыя мінулагоднім дакладам Бенедыкта 16. Асноўнае слова мела былы пасол ЗША пры Святым Пасадзе спадарыня Мэрі Энн Глендан. Яна адзначыла для журналістаў важнасць падзеі, бо так многія дзеячы сусветнага ўзроўню зноў прыйшлі параздумваць над тым, што акрэсліў Папа як заданне для супольнасці людзей добрай волі. Мэрі Глендан, у прыватнасці, адзначыла парадаксальнасць сітуацыі, бо, " з аднаго боку ААН ёсць арганізацыяй, установы якой рэдка дзейнічаюць у адпаведнасці з дыпламатычнымі рэкамендацыямі Святога Пасаду, але, з іншага, члены яе зацікаўлены не толькі паслухаць Папу як асобу, але і прыслухацца да таго, што Святы Пасад як пастаянны назіральнік кажа па асноўных пытаннях нашага часу. "Ясна адно, - сказала былы амбасадар, - што голас Святога Пасаду з'яўляецца адным з самых паважаных, а можа, самы паважаны. Існуе нешта, што прымушае ўсіх дыпламатаў як індывідыумаў, асоб, прыслухоўвацца да вышэйшага ўзроўню, чымсьці ўзровень палітыкі ўладаў, пры абмеркаванні пытанняў ".







All the contents on this site are copyrighted ©.