2009-04-23 08:51:17

Беларускі святар лічыць, што павелічэнне колькасці затоўстых людзей - а іх САЗ налічвае да мільярда спалучанае з сэкулярызацыяй грамадства.


Праваслаўны клірык храма іконы Божае Маці "Усіх пакутных Радасць" іярэй Аляксандр Пронін выказаў думку, што людзі ўсё больш адыходзяць ад натуральных радасцей, упадаюць у дэпрэсіі, атрымліваюць задавальненне не ад кантакту з Богам і наогул духоўнага жыцця, але ад задавальнення цела. У тым ліку, і ад пераяду. І тут, на думку айца Аляксандра, Царква можа памагчыю. Таямніца споведзі і Прычасця даюць усвядоміць грэх чрэваўгоддзя і мнагаядзення, пітва і п'янства. Усвядоміўшы, можна пажадаць стаць на шлях вызнавання веры і меры, значыцца, пачаць выздараўліваць. Да таго ж, маюцца многія Посты, у гэтым наверненні не толькі на шлях веры, але і на аздараўлення, адыграюць таксама вялікую ролю таксама. Так што мінскі святар заклікае беларусаў не ўключацца ў спіс новых тлушчовых таўцякоў, якіх да 2015 года пабольшае на планеце па падліках САЗ яшчэ ажно на 500 мільёнаў.







All the contents on this site are copyrighted ©.